Галоўная ёлка раёна сабрала сяброў (+відэа)

28 снежня ў рамках дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” ў Цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава прайшло вялікае навагодняе свята для навучэнцаў Дзятлаўшчыны з удзелам кіраўніцтва раёна.

Мерапрыемства наведалі навучэнцы школ, якія паказваюць высокія вынікі ў вучобе і навуковай дзейнасці, спорце, мастацтве, хлопчыкі і дзяўчынкі з прыёмных і апякунскіх сем’яў, дзеці з абмежаванымі магчымасцямі, выхаванцы сацыяльна-педагагічнага цэнтра.

Самыя цёплыя навагоднія пажаданні юным дараванням Дзятлаўшчыны адрасаваў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі:

– Новы год і Нараджэнне Хрыстова – самыя казачныя святы з дзяцінства, якія мы ўсе заўжды чакалі з нецярпеннем. Цуды і непаўторныя моманты дарылі нам нашы бацькі, мы праз усё жыццё пранеслі гэта цяпло, каб сёння падарыць непаўторную атмасферу свята вам, дарагія хлопчыкі і дзяўчынкі. Спадзяюся, калі станеце дарослымі, вы таксама будзеце перадаваць навагоднія эмоцыі сваім дзецям.

Сённяшняе мерапрыемства праходзіць у рамках акцыі “Нашы дзеці”, але мы ніколі не стрымліваемся яе межамі працягласцю ў месяц. На Дзятлаўшчыне заўжды вельмі многа ўвагі і сродкаў надаецца сістэме адукацыі, бо будучыню нашага раёна і нашай роднай Беларусі мы бачым у вас, дарагія дзеці. Мы ганарымся вашымі дасягненнямі, узнагародамі, якія атрымліваеце на абласным і рэспубліканскім узроўні, на конкурсах і тэлепраектах, дзе вы праслаўляеце Дзятлаўшчыну.

Упэўнены, што самая добрая навагодняя акцыя “Нашы дзеці” не міне ніводнага маленькага дзятлаўчаніна. З гэтай нагоды словы асаблівай удзячнасці адрасую прадпрыемствам раёна, якія актыўна прынялі ўдзел у стварэнні навагодніх цудаў для дзяцей; педагогам, якія з’яўляюцца не толькі праваднікамі ведаў, але і запальваюць светлы агонь у дзіцячых сэрцах.

Усім маленькім і юным жыхарам раёна Андрэй Уладзіміравіч пажадаў навагодніх цудаў і спаўнення жаданняў, у адказ ад дзяцей Дзятлаўшчыны яму ўручылі салодкі падарунак.

Гэтым разам увазе гледачоў быў прадстаўлены новы спектакль “Навагоднія прыгоды Чабурашкі і яго сяброў” ад узорнай студыі роставых лялек “Яркае свята для ўсіх”. Да прыгодаў казачных герояў далучыліся дарослыя і дзеці, якія разам здолелі адшукаць самы каштоўны скарб – шчырую дзіцячую ўсмешку.

Мерапрыемства прадоўжылася каля галоўнай гераіні навагодніх святаў – святочна ўпрыгожанай ёлкі, вакол якой у адзіным карагодзе сабраліся прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, педагогі і дзеці.

Гэтым разам юных дзятлаўчан чакала гульнёвая квэст-праграма ад раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей и моладзі, у час якой яны падарожнічалі па казачных станцыях, танцавалі, разгадвалі рэбусы і збіралі элементы навагодняй паштоўкі. Усіх, хто наведаў свята, чакалі салодкія падарункі ад раённага Дзядулі Мароза.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

ГрадусПлюс. Гаспадара няма. Хто будзе касіць?

У рэдакцыю газеты “Перамога” звярнулася жыхарка райцэнтра з пытаннем, якое даўно яе непакоіла: – Праз…

7 часов ago

Са святам, эканамісты Дзятлаўшчыны!

30 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень эканаміста. Ад імя кіраўніцтва раёна работнікаў гэтай важнай прафесіі…

7 часов ago

Дзяржаўтаінспекцыя праверыць сельгастэхніку

У час правядзення ўборачнай кампаніі ў Дзятлаўскім раёне інспектары МА ДАІ Слонімскага РАУС наведаюць аграпрамысловыя…

8 часов ago

Камбайны – на старце жніва-2026

Ужо зусім хутка на Дзятлаўшчыне пачнецца ўборачная кампанія. Напярэдадні камісія на чале з першым намеснікам…

8 часов ago

Навіны бібліятэкі. Казкі з куфэрка і “Магія чытання”

З 2024 года Дзятлаўская раённая бібліятэка прымае ўдзел у праекце бібліятэчнага тэатра кніжных прадстаўленняў “Магія…

8 часов ago

Навіны бібліятэкі. Кніжнае дзяцінства: чытаем разам

Кніга – верны і незаменны спадарожнік дзяцінства. Менавіта яна з першых гадоў жыцця вучыць маленькага…

8 часов ago