“Галасуем усёй сям’ёй” – акцыя раённага жансавета

9 жніўня працягваецца акцыя “Галасуем усёй сям’ёй”, якая праводзіцца з ініцыятывы грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”.

Удзел у ёй прымае і раённая жаночая арганізацыя.

Сяброўкі па жаночым аб’яднанні віталі сем’і, якія прыходзілі на ўчасткі для галасавання разам з дзецьмі падчас датэрміновага галасавання, і прадаўжаюць акцыю ў дзень выбараў.

– Гэтая акцыя стала традыцыйнай, – расказала старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Алена Жадзейка. – Мы падрыхтавалі да яе каляндарыкі-запрашэнні, а жаночыя аб’яднанні  – сувеніры.

Алена Іванаўна наведала Ленінскі ўчастак для галасавання № 9, які размяшчаецца ў Дзятлаўскай гімназіі, выбаршчыкам якога яна сама з’яўляецца. Якраз яго наведала сям’я Палюн – Андрэй, Наталля і іх чатырохгадовая дачушка Юля. Ім старшыня раённага жансавета пажадала сямейнага дабрабыту, здароўя, шчасця і ўручыла салодкі падарунак.

Неўзабаве на ўчастак для галасавання наведалася сям’я Лішыкаў: Іван, Таццяна, іх паўналетнія дзеці – Дзмітрый, Вікторыя, а таксама адзінаццацігадовы Сярожа.

Алена Жадзейка выказала ім  удзячнасць за тое, што актыўна паўдзельнічалі ў акцыі “Галасуем усёй сям’ёй”, пажадала ўсяго самага добрага, і найперш – дзецям, чый жыццёвы шлях толькі пачынаецца.

У поўным саставе прыходзіла на галасаванне і сям’я Віталя і Таццяны Шулейка. Маладыя бацькі пабылі на выбарчым участку з дачушкай і сынам. Яны пагадзіліся зрабіць пра гэтую падзею памятнае фота.

– Беларускі  саюз жанчын актыўна ўдзельнічае ва ўсіх выбарчых кампаніях. Не выключэнне і гэтая – выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, – сказала карэспандэнтам Алена Жадзейка. – Нашы прадстаўніцы ўвайшлі ў склад участковых камісій, зарэгістраваны назіральнікамі ад грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”. Мы, актывісткі жаночага руху, за мір і згоду ў грамадстве, за стабільнасць і бяспеку, за моцную і незалежную Беларусь! Мы за мір не толькі на Зямлі, а ў кожным доме і сям’і!

Інэса МІХАЙЛОЎСКАЯ
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Финал конкурса «Семья года» покажут сегодня в телеэфире

Телеверсию финального этапа VII республиканского конкурса "Семья года", проходившего во Дворце спорта в Минске 10…

10 часов ago

Стратегические цели в сельском хозяйстве до 2030 года назвали в Минсельхозпроде

Стратегические цели на 2026-2030 годы определены государственной программой "АПК будущего". В их числе - производство…

10 часов ago

На сельскагаспадарчым кірмашы ў Казлоўшчыне (фотафакт)

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

1 день ago

Сельскагаспадарчы кірмаш у Гезгалах (фотафакт)

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

1 день ago

«Перамога» наводзіць парадак

Да навядзення парадку на тэрыторыі сваёй установы далучыліся і супрацоўнікі рэдакцыі газеты “Перамога”. Ірына Камарова,…

1 день ago

Ведае ўчастковы. Як пакараюць за пашкоджанне аўтамабіля?

Пытанне: выйшаў раніцай на вуліцу і знайшоў на сваім прыпаркаваным каля дома аўтамабілі шматлікія пашкоджанні…

2 дня ago