27 верасня прайшлі 17-18 туры моладзевага першынства Рэспублікі Беларусь па футболе сярод дзяўчат 2006-2008 гадоў нараджэння.
У чарговых футбольных турах прынялі ўдзел 8 каманд: “Фаварыт” (Навагрудак), “Зорачкі” (Дзятлава), “Юнацтва” (Ліда), дзве гродзенскія (“Белкард” і “Нёман”), а таксама дзяўчаты з гарадоў Шчучына, Бярозаўкі і Смаргоні.
Юныя дзятлаўчанкі паказалі вельмі цікавую і дастойную гульню. На полі яны дзейнічалі ўпэўнена і стараліся рэалізаваць кожны момант.
Нават дзяўчаты, якія былі на замене, на працягу двух гульняў гучна і эмацыйна падтрымлівалі сваю каманду.
У першым матчы “Зорачкі” перамаглі каманду з Навагрудка – 3 : 0. Аднак у наступным матчы дзятлаўчанкі саступілі гродзенскім футбалісткам з каманды “Белкард” – 3 : 1.
Вынікі іншых гульняў:
“Белкард” (Гродна) – Шчучын – 4 : 0;
Бярозаўка – Смаргонь – 0 : 1;
“Нёман” (Гродна) – “Юнацтва” (Ліда) – 1 : 0;
“Юнацтва” (Ліда) – “Фаварыт” (Навагрудак) – 5 : 0;
Бярозаўка – Шчучын – 0 : 2;
“Нёман” (Гродна) – Смаргонь – 3 : 0.
Наступны тур адбудзецца 4 кастрычніка. Пачатак у 10.30. Удзел прымуць 8 каманд вобласці.
Прыходзьце падтрымаць нашых “Зорачак”.
Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup