У кастрычніку на стадыёне “Дынама” ў Мінску прайшоў фінальны этап рэспубліканскага фестывалю па развіцці масавага футбола “Тата, мама, я – футбольная сям’я”.

Фестываль складаецца з дзвюх этапаў. Спачатку футбольныя турніры праходзяць у абласных рэгіёнах Беларусі, якія былі выбраны цэнтрамі правядзення фестывалю. Па выніках гэтых спаборніцтваў сем’і-пераможцы атрымліваюць права прадстаўляць свой раён на рэспубліканскім узроўні ў рамках Адзінага тыдня масавага футбола.

Паказваць сваё футбольнае майстэрства ў сталіцу адправіліся тры дзятлаўскія сям’і: Ганчароў, Белавусаў і Пышко. Менавіта яны сталі пераможцамі і ўладальнікамі залатога кубка рэгіянальнага футбольнага фестывалю сярод дзяцей і бацькоў “Тата, мама, я – футбольная сям’я”, які прайшоў на Дзятлаўшчыне ў канцы жніўня.

Варта адзначыць, што дзятлаўскія футбольныя сем’і дастойна прадставілі наш раён на рэспубліканскіх спаборніцтвах, атрымалі не толькі зарад станоўчых эмоцый, але і заслужаныя ўзнагароды і памятныя падарункі ад прадстаўнікоў Асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола” і Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ).

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Фота старшага трэнера-выкладчыка Уладзіміра ГАНЧАРА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации