Апошні тыдзень ліпеня быў “шчодрым” на футбольныя падзеі.

На пляцоўцы са штучным пакрыццём каля стадыёна «Колас» прайшлі чацвёрты і пяты туры адзінаццатага летняга чэмпіянату горада Дзятлава па міні-футболе сярод аматарскіх каманд.

У рамках першага, футбалісты “Альбярціна” (горад Слонім) не пакінулі шанцаў “Лібертасу” (ААТ “Граніт-Агра”) – 11 : 5, госці з Наваельні перамаглі “Ізакам” (горад Дзятлава) – 5 : 3, мясцовыя дынамаўцы абыгралі землякоў з каманды “Friends” з лікам 6 : 4.

У футбольных баталіях пятага тура новаяльнянцы ўзялі верх над камандай “Альбярцін” (горад Слонім) – 4 : 2, “Лібертас” (ААТ “Граніт-Агра”) адолеў “Friends” (горад Дзятлава) – 5 : 1, “Ізакам” святкаваў трыумф у дзятлаўскім дэрбі з “Дынама” – 7 : 1.

Унічыю скончыўся матч 14 тура другога круга чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд другой лігі Гродзенскага дывізіёна. Дзятлаўчане (“Граніт-Агра”) на сваім полі прымалі гасцей з Гродна (“ЖКГ”).

Фінальны свісток суддзі зафіксаваў нулі на табло. Другі круг пачаўся ўдачна. Гуляем з пераможным настроем. З нецярпеннем чакаем наступных матчаў і верым у нашу каманду.

Моладзь горада таксама не сядзела без справы: хлопцы 2005 года нараджэння і малодшыя спаборнічалі ў турніры па міні-футболе.

“Залаты” вынік паказалі юныя футбалісты з каманды “Шахцёр”, на другім месцы – “Батэ”, трэцяе – у “Дынама”.

Правесці дзень з “футбольным” запалам вырашылі і выхаванцы спартыўнага летніка “Алімпіец” Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, якія прынялі ўдзел у фестывалі “Адзін пераможца”.

Лепшымі сярод хлопцаў сталі Мацвей Кашко, Аляксандр Бярук, Яўген Емяльянчык, Павел Гурскі і Яўген Лях. Дзяўчаты-пераможцы: Арына Ганчар, Паліна Ступчык, Вераніка Лаўрэнцьева, Ксенія Хамец, Яўгенія Каляда.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Фота аўтара і прадстаўніка раённай федэрацыі футбола Уладзіміра ГАНЧАРА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

14 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

15 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

16 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

16 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

17 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

17 часов ago