Ужо некалькі гадоў запар Круцілавіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа з’яўляецца ўдзельнікам рэспубліканскага праекта “Мой школьны футбольны клуб”.
Установа адукацыі з’яўляецца апорнай у Дзятлаўскім раёне па развіцці футбола.
Для навучэнцаў школы футбол стаў ладам жыцця. Для іх арганізавана аб’яднанне па інтарэсах “Футбол”, факультатыўныя заняткі, ладзяцца турніры. У рамках выканання мерапрыемстваў праграмы выхаваўчай работы ва ўстанове прайшоў “Фестываль футбольных навыкаў”, на які былі запрошаны навучэнцы з Жукоўшчынскага і Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы. На працягу мерапрыемства юныя спартсмены выконвалі практыкаванні з мячом, паказвалі сваю спрытнасць, хуткасць. Кожны зарабляў балы ў асабістым заліку. Пераможцам сярод хлопчыкаў стаў навучэнец Жукоўшчынскага дзіцячага сада-базавай школы Данііл Раянок, сярод дзяўчынак – Святлана Абухава, навучэнка Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы. У камандным заліку перамагла каманда Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы.
Усе ўдзельнікі мерапрыемства былі ўзнагароджаны граматамі і салодкімі прызамі.
Наталля ВЕРАМЕЙКА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Заместитель главы Администрации Президента Ольга Чуприс раскрыла подробности законопроекта "Об амнистии в связи с Годом…
На афіцыйным сайце Міністэрства па падатках і зборах (nalog.gov.by) можна знайсці шмат карыснай інфармацыі. Так,…
Команда Дятловского района успешно выступила на осеннем первенстве Гродненской области по легкой атлетике среди юношей…
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…