Фрыда Давыдаўна Гурэвіч

Напэўна, мала хто з дзятлаўчан адкажа, хто такая Фрыда Давыдаўна Гурэвіч. А яна — савецкі археолаг, доктар гістарычных навук, у 60-ыя гады вывучала Панямонне, культуру нашых гарадоў, бывала ў Дзятлаве, сябравала з Міхаілам Фёдаравічам Петрыкевічам, вяла з ім навуковую перапіску, дапамагала арганізаваць першую экспазіцыю Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея. Матэрыялы пра стасункі Фрыды Давыдаўны і Міхаіла Фёдаравіча знаходзяцца ў фондах нашага музея, іх перадаў нам Валерый Міхайлавіч Петрыкевіч.

Нарадзілася Фрыда Давыдаўна ў 1912 годзе. Скончыла педагагічны інстытут імя Герцэна ў Ленінградзе, стала настаўніцай гісторыі, потым вучылася ў аспірантуры, абараніўла кандыдацкую дысертацыю па тэме “Саксонскае паўстанне 1073-1075 гадоў”. У гады Вялікай Айчыннай вайны была ў эвакуацыі ў Ташкенце, гадавала дваіх дзяцей. Пасля вайны прыехала ў Маскву, потым вярнулася ў Ленінград, у родны інстытут. Тут і звязала канчаткова сваё жыццё з археалогіяй Панямоння.

Помнікамі Заходняй Беларусі Фрыда Гурэвіч зацікавілася ў 1956 годзе, менавіта тады гэтыя землі адкрыліся для археалагічных работ. Выйшла з друку яе манаграфія “Старажытнасці Беларускага Панямоння”(1962). Праз 20 гадоў — “Старажытныя гарады Беларускага Панямоння” (1982).

“Любімым дзіцём” Фрыды Давыдаўны стаў Навагрудак, вывучэнню якога яна прысвяціла амаль 30 гадоў. Раскопкі ў Навагрудку Ф. Гурэвіч праводзіла з 1956 па 1985 год. Вынікі даследаванняў былі падведзены ў манаграфіі “Старажытны Навагрудак: Пасад — акольны горад” (1981).

У пачатку 60-х гадоў Фрыда пазнаёмілася з Міхаілам Петрыкевічам, вяла з ім перапіску, прысылала брашуры са сваімі даследаваннямі. У фондах нашага музея знаходзяцца лісты, з якіх можна зразумець, што Міхаіл Фёдаравіч звяртаўся да вучонай з просьбай дапамагчы ў фарміраванні экспазіцыі “Каменны, бронзавы і жалезны век на Дзятлаўшчыне”. Фрыда Гурэвіч пісала: ”Глыбокапаважаны Міхаіл Фёдаравіч. Пасылаю Вам тры свае артыкулы, якія, магчыма, спатрэбяцца пры распрацоўцы плана экспазіцыі. Пры распрацоўцы раздзела ці выставы Вам давядзецца даваць матэрыялы, пачынаючы з каменнага веку і да 17-18 стагоддзя. Магчыма, Вам дапаможа М. І. Собаль з Гродна. Нашы археалагічныя матэрыялы я пакуль што не магу адабраць. Спадзяюся, што змагу падабраць для музея графічныя і фатаграфічныя матэрыялы. Артыкулам для газеты я пачала займацца. Вядома, я разумею, што пісаць трэба для шырокай публікі. І спадзяюся, што змагу напісаць ужо ў лістападзе гэтага года. Пра муляжы я пастараюся даведацца. Пакуль што не ўяўляю сабе, дзе іх вырабляюць.

Будзьце здаровы. Жадаю поспехаў ва ўсім. З павагай, Гурэвіч”.

Ліст Фрыды Гурэвіч пацвярджае, што падрыхтоўка да адкрыцця музея вялася сур’ёзная, экспазіцыі фарміраваліся на навуковай аснове, апіраліся на найноўшыя даследаванні вучоных-археолагаў.

А. АБРАМЧЫК,
старшы навуковы супрацоўнік Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея

administrator

Recent Posts

“Зецельскі фэст”. Узнагароджанне сем’яў-пераможцаў

Работа інтэрактыўных пляцовак дзясятага фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” завяршылася цырымоніяй узнагароджання. Па рашэнні кіраўніцтва…

41 минута ago

Госці фэсту пабылі на пешай аглядавай экскурсіі па Дзятлаве

Пасля ўрачыстага адкрыцця фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі запрасіў гасцей раёна…

2 часа ago

Аматары паходаў і кулінарныя майстры запрашаюць!

Шматлюдна, весела, актыўна на пляцоўцы “Турыстычная”. Як заўсёды, там сабраліся любіцелі паходаў, начовак у палатцы,…

2 часа ago

На старт! Увага! Марш!

Дзясяты адкрыты фестываль сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” запрасіў сёння на спартыўную пляцоўку тых, хто сябруе…

3 часа ago

Пошукі скарбаў, бітва талентаў і тэрапія весялосцю

На “Зецельскім фэсце” працавалі адразу некалькі інтэрактыўных пляцовак на любы густ. Сапраўднай сенсацыяй фестывалю стаў…

4 часа ago

“Зецельскі фэст” – тэрыторыя шчасця

30 мая ў рамках дзясятага фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” горад Дзятлава ператварыўся ў сапраўдную…

5 часов ago