Categories: Падзеі

Французскі макі з Наваельні (да Дня ўсенароднай памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны)

Ураджэнец Наваельні Міхаіл Рыгоравіч Гранкоўскі быў актыўным удзельнікам французскага антыфашысцкага Супраціўлення
Сёлета спаўняецца 75 гадоў з пачатку Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў. Радзеюць шэрагі ветэранаў гэтай вайны, але ўдзячныя нашчадкі адкрываюць для сябе новыя імёны тых, хто змагаўся з ворагам.


У барацьбе з “новым парадкам” – фашысцкім рэжымам узнік атыфашысцкі рух, у якім прынялі ўдзел шматлікія прадстаўнікі розных  народаў і нацыянальнасцяў. У прыватнасці, французскі рух Супраціўлення аказаў уплыў на такія краіны, як Югаславія, Італія, Бельгія. У Францыі побач з французкімі патрыётамі змагалася амаль 40 тысяч партызанаў сямнаццаці нацыянальнасцяў. Сярод іх – каля трох тысяч савецкіх грамадзян, якім пашчасціла ўцячы з канцлагераў. Уцекачы атрымлівалі дапамогу ад мясцовага насельніцтва, а затым уступалі ў шэрагі французкіх партызан – макі. У час барацьбы з нямецкім акупацыйным рэжымам у Францыі быў сфарміраваны Першы савецкі партызанскі полк.
Адным з актыўных удзельнікаў руху Супраціўлення і французскіх макі быў наш зямляк Міхаіл Рыгоравіч Гранкоўскі. Ён нарадзіўся ў вёсцы Ліжэйкі  ў 1909 годзе. У пошуках заробку ў часы панскай Польшчы завербаваўся на работу ў Францыю. Працаваў на шахце “Фантана” каля горада Алес, што на Поўдні Францыі. Уступіў у прафсаюз шахцёраў і стаў яго актывістам. За актыўную прафсаюзную дзейнасць быў арыштаваны ўладамі генерала Франка і пасаджаны ў турму. У тым жа 1940 годзе быў дэпарціраваны з турмы ў канцлагер Вернэт Дар’эжа на поўдні ад горада Тулузы. Працаваў на рудніках і ў шахце па здабычы мінералаў. Праца там была знясільваючая, і не кожны выжываў. Пачаліся масавыя ўцёкі з канцлагера, але фашысцкія ахоўнікі часта знаходзілі ўцекачоў і расстрэльвалі. Праўда, сярод канваіраў канцлагера былі і такія, якія аказвалі дапамогу зняволеным. Вось адзін з ахоўнікаў, які ведаў рускую мову, і дапамог уцячы Міхаілу Гранкоўскаму, калі зняволеных гналі на працу. Праз дапамогу мясцовага насельніцтва Міхаіл далучыўся да французскіх партызанаў. Удзельнічаў у баявых аперацыях супраць акупантаў да верасня 1944 года. У канцы верасня  макі далучыліся да войскаў саюзнікаў і рэгулярнага войска Францыі, ваявалі на тэрыторыі Германіі. У сярэдзіне 1945 года Гранкоўскі вярнуўся ў горад Алес і прадоўжыў працу на шахце “Фантана”.
У 1947 годзе, як і многія грамадзяне СССР, Міхаіл Гранкоўскі вярнуўся ў Беларусь. Дома працы не было, і ён завербаваўся на шахты Данбаса. Трапіў у Макееўку на Украіне. Там працаваў да 1969 года. Выйшаў на пенсію і зноў вярнуўся на радзіму, у Наваельню.
Дапамагаў родным і блізкім па гаспадарцы, цешыўся з  унучкі Наталлі. Наталля Іванаўна Локцева цяпер жыве ў Мінску, часта ўспамінае, як дзядуля навучаў яе французскай мове.
У горадзе Маладзечне жылі землякі Міхаіла Гранкоўскага, якія разам з ім ваявалі ў складзе французскага партызанскага атрада. Іх сын Аляксандр Салагуб даведаўся праз французскае пасольства пра падрабязнасці ўдзелу нашых землякоў у францзскім Супраціўленні і пабываў у мемарыяльным комплексе Вернет у Францыі.
Памёр Міхаіл Рыгоравіч Гранкоўскі  ў жніўні 1972 года і пахаваны на могілках  у Наваельні.
Дзякую галоўнаму захавальніку фондаў Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея І. Якаўчык, племянніцы Міхаіла Гранкоўскага —  Дзіне Аляксандраўне Станкевіч за дапамогу ў пошуку звестак пра Міхаіла Рыгоравіча Гранкоўскага.
М. ЛУК’ЯНЧЫК,
краязнаўца
Фота з архіва Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея

administrator

Recent Posts

12 верасня – Дзень супрацоўніка органаў папярэдняга следства. Следчы гучыць ганарова і адказна

Сёлета 15 гадоў з дня ўтварэння адзначае Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. Гэта маладое ведамства, але…

4 минуты ago

Нотариус нотариальной конторы бесплатно проконсультирует граждан

17 сентября 2026 года нотариус нотариальной конторы Дятловского района бесплатно проконсультирует граждан всех категорий по…

11 минут ago

Дарине нужна помощь

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

19 минут ago

Внимание! Новый способ мошеннической активности!

Злоумышленники, представляясь сотрудниками Фонда социальной защиты населения, органов социальной защиты или пенсионных отделов, сообщают гражданам…

10 часов ago

Жаночае шчасце пачынаецца… з бульбы

У рамках рэспубліканскага праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і…

14 часов ago

Аляксандр Садаўнічы: “Важна даваць людзям зваротную сувязь”

11 верасня ў памяшканні райвыканкама прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію правёў першы намеснік старшыні…

15 часов ago