У Дзятлаве, на скрыжаванні вуліц Слонімскай і Міцкевіча, паставілі аўтамабільныя і пешаходныя святлафоры. 26 чэрвеня спецыялісты акурат праводзяць іх наладку. Устаноўку святлафораў, як і добраўпарадкаванне вуліцы Слонімскай у раёне аўтавакзала, выканала кампанія “Еўрагандаль”.
Па папярэдняй інфармацыі, іх гіпермаркет “Еўраопт++” павінен адкрыцца 30 чэрвеня, у аўторак.
Н. АВЯРЧУК