Дзятлаўскае РУП “ЖКГ” замовіла выраб 9 дадатковых шыльдаў “Купанне забаронена”. Сёння яны будуць усталяваны ў Дзятлаве на трох азёрах паблізу Дзятлаўскай ЦРБ і возеры ў паркавай зоне па вуліцы Міцкевіча.
Нагадаем, у Дзятлаўскім раёне купанне дазволена толькі на 4 аб’ектах:
– пляж у горадзе Дзятлаве (ля Дзятлаўскай ЦРБ)
– пляж санаторыя “Радон”
– пляж у пасёлку Гезгалы
– пляж у гарпасёлку Наваельня
На астатніх вадаёмах раёна купацца ЗАБАРОНЕНА! Штраф за парушэнне гэтага правіла — ад 1 да 3 базавых велічыняў.


Н. АВЯРЧУК