22 ліпеня ў 17 гадзін у Копцеўскай СШ (аграгарадок Копцеўка Гродзенскага раёна) пачнецца “Свята вяндліны”. У праграме мерапрыемства — ушанаванне заслужаных жыхароў Копцеўскага сельскага савета, тэатралізаваная дзея, канцэрт аматарскіх калектываў, выстава-продаж. Галоўны персанаж свята Копціч на сваім падворку пазнаёміць гасцей з майстэрствам вэнджання рыбы і мяса, гісторыяй аграгарадка.

22 ліпеня аматараў бардаўскай песні запрашае рэгіянальны фестываль “Музыка сэрцаў” памяці У. С. Высоцкага, які пройдзе ў Навагрудскім раёне на возеры Літоўка, дзе ў час здымак кінастужкі “Сыны ідуць у бой” пабылі Уладзімір Высоцкі і Марына Уладзі. Пачнецца мерапрыемства ў 14 гадзін. У праграме — конкурсныя выступленні ўдзельнікаў, канцэрт гасцей, канцэрт ля вогнішча “Спяваем разам”, майстар-клас па прыгатаванні юшкі, танцавальная праграма “Фестывальная ноч”.

22-23 ліпеня ў Смаргоні ладзіцца фестываль моладзевых субкультур “Моладзевы акцэнт”. На працягу двух дзён на цэнтральнай плошчы, вуліцах, у гарадскім парку будуць працаваць пляцоўкі, дзе маладыя людзі змогуць прадэманстраваць свае дасягненні ў спорце і мастацтве.

23 ліпеня свята творчасці і крэатыўнага адпачынку “І той, хто з песняй крочыць па жыцці, нідзе і ніколі не прападзе” запрашае гасцей у 18 гадзін у аграгарадок Руткевічы Шчучынскага раёна. У праграме свята — выступленне аматарскіх калектываў Шчучынскага раёна, конкурсная праграма, квэст, дыскатэка.

23 ліпеня ў аграгарадку Лаздуны Іўеўскага раёна ў 16 гадзін пачнецца свята кветак “Кветкавы калейдаскоп”. Гасцей чакаюць: урачыстае адкрыццё, таэатралізаваная дзея, дэфіле ў строях, упрыгожаных кветкамі, выстава-конкурс букетаў, падвядзенне вынікаў конкурсу на лепшы кветнік, канцэрт, гульні, караоке-шоу.

23 ліпеня ў гарадскім пасёлку Юрацішкі Іўеўскага раёна ў 16 гадзін пачнецца рэгіянальнае “Свята землякоў”, прысвечанае гісторыі рэгіёна і ўслаўленню людзей працы. Яркім момантам мерапрыемства стане літаратурна-музычная кампазіцыя “Няхай пакаленні ведаюць і памятаюць”.

23 ліпеня ў 14 гадзін гасцей запрашае аграгарадок Місевічы Воранаўскага раёна, дзе будзе ладзіцца свята беларускага ручніка “Скарбы нашых продкаў”. На кожным падворку пройдзе выстава майстэрства. У праграме — гульні, песні, конкурсы, выступленні самадзейных артыстаў. Арганізатары спадзяюцца, што свята стане брэндавым для аграгарадка.

Падрыхтавала да друку І. ЛЕАНІДАВА

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации