Фестывалі, святы, конкурсы

9 лістапада ў канцэртнай зале Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа адбудзецца канцэрт аднаго з яркіх прадстаўнікоў новага пакалення арганістаў Яўгена Аўраменкі ў рамках IV Міжнароднага свята арганнай музыкі “Арганы Еўропы гучаць у Гродне”.
Пачатак у 19 гадзін.

11 лістапада ў аграгарадку Адэльск Гродзенскага раёна пройдзе абласное свята млынароў, прымеркаванае да дня святога Марціна, заступніка млынароў. У праграме: тэатралізаванае шэсце ўдзельнікаў фестывалю, дэфіле караваяў, гульні, конкурсы, дэгустацыя страваў традыцыйнай адэльскай кухні, музей пад адкрытым небам, выстава-продаж вырабаў майстроў народнай творчасці, майстар-клас па вышыўцы і ткацтве, святочная дыскатэка.
Пачатак у 12 гадзін.

11 лістапада будзе адзначацца другое нараджэнне яшчэ аднаго калодзежа, размешчанага ў аграгарадку Каролін Зэльвенскага раёна, і з гэтай нагоды жыхары аграгарадка арганізуюць сапраўднае народнае гулянне. Гасцей чакае канцэрт калектываў аматарскай творчасці, выстава вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Усе жадаючыя змогуць прыняць удзел у рытуальных варожбах, праявіць спрыт і кемлівасць у разнастайных конкурсах, зрабіць памятнае “калодзежнае” сэлфі. Для дзяцей будзе арганізавана работа гульнявой пляцоўкі і атракцыёнаў.
Пачатак у 12 гадзін.

11 лістапада рэтра-канцэрт “Старыя песні аб галоўным” прадаставіць выдатную магчымасць акунуцца ў незабыўную атмасферу 80-90-х гадоў. Мерапрыемства адбудзецца ў сельскім клубе аграгарадка Станцыя Ашмяны Ашмянскага раёна, на якім наведвальнікі пачуюць лепшыя хіты і танцавальныя песні 80-90-х, якія прынясуць шмат успамінаў з дзяцінства і юнацтва.
Пачатак у 18 гадзін.

З 16 снежня 2017 года па 15 студзеня 2018 года ў Гродзенскім раёне на Аўгустоўскім канале, шлюз Дамброўка, будзе працаваць “Сядзіба Дзеда Мароза”.

16 снежня 2017 года Дзед Мароз і Снягурка чакаюць вас на Аўгустоўскім канале на ўрачыстым адкрыцці работы сезона “Сядзіба Дзеда Мароза” і запрашаюць паўдзельнічаць у тэатралізаваным навагоднім прадстаўленні “Зімовыя забавы на Аўгустоўскім канале”. Гэта яркае шоу на свежым паветры — вясёлыя конкурсы, жарты, гульні, песні ля навагодняй ёлкі. У “Сядзібе Дзеда Мароза” будзе працаваць навагодняя “Пошта”, дзе кожны зможа пакінуць ліст Дзеду Марозу з жаданнем і просьбай, а таксама адправіць ліст з віншаваннем для знаёмых і родных. Акрамя гэтага можна будзе пабываць на “Сцежцы казак”, загадаць жаданне на “Чароўным мастку”. Пасля ўдзелу ў “Зімовых забавах на Аўгустоўскім канале” можна будзе пачаставацца гарачым чаем і смачнымі блінамі, наведаць сувенірную краму, паўдзельнічаць у майстар-класе па вырабе навагодніх сувеніраў, сфатаграфавацца з Дзедам Марозам і Снягуркай, казачнымі героямі, а таксама сімвалам новага 2018 года – Земляным Сабакам і сімвалам адыходзячага года – Вогненным Пеўнем.
Пачатак у 12 гадзін.

Падрыхтавала да друку А. МІКАЛАЕВА

administrator

Recent Posts

За тысячныя намалоты – пашана і шчыры “дзякуй”

Камбайнавыя экіпажы і вадзіцеляў, якія перасягнулі вынікі ў тысячу тон, ушаноўвалі ў філіяле “АграМілк” РУП…

8 часов ago

Нам доверена память. Начались поисковые работы на Дятловщине (фотофакт)

Бойцами 52-го отдельного специализированного поискового батальона совместно с коллегами из других поисковых групп проводятся работы вблизи…

10 часов ago

Увага – на зберажэнне здароўя насельніцтва

Пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі прайшло чарговае пасяджэнне савета па дэмаграфічнай бяспецы з…

10 часов ago

ГрадусПлюс. Аварыйная сітуацыя выпраўлена аператыўна

У сацыяльнай сетцы TikTok з’явіўся відэаролік, аўтар якога непакоіцца аб тым, што вада ў рацэ…

15 часов ago

Электробезопасность при производстве сельскохозяйственных работ в охранных зонах линий электропередачи

Во время уборочной кампании и заготовки кормов вблизи линий электропередачи и в охранной зоне работают…

15 часов ago

В Дятлово состоялся третий игровой день турнира по мини-футболу «Футбольные каникулы»

Летний футбольный марафон набирает обороты, и на этот раз интрига закрутилась по-настоящему!  Результаты третьего тура: …

15 часов ago