Фестываль сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст”. Свята заклікае! (+відэа)

У Дзятлаве праходзіць трэці штогадовы фестываль сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст”.

Гэты раённы праект ужо палюбіўся дзятлаўчанам, і з кожным годам збірае ўсё больш удзельнікаў і гледачоў. З самага ранку ў горадзе пануе святочная атмасфера, працуюць гандлёвыя кропкі, горад майстроў і тэматычныя пляцоўкі. Гульні і забавы, бяспройгрышныя латарэі ўдзельнікам свята прапаноўваюць рамеснікі і спецыялісты нашага раёна, госці з суседніх раёнаў. Надзіманыя горкі, атракцыёны, каруселі і салодкія прысмакі на любы густ дораць шмат радасці дзецям.

Удзельнікаў “Зецельскага фэсту” павітаў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік:

– Наш фестываль становіцца добрай традыцыяй, ён прысвечаны самаму дарагому, што ёсць у чалавека – сям’і. Сям’я – захавальніца духоўных каштоўнасцяў, культуры, гістарычнай пераемнасці пакаленняў. Дзякуючы сям’і, мацнее і развіваецца дзяржава, расце дабрабыт народа. У сям’і пачынаецца жыццё чалавека, адбываецца фарміраванне яго асобы. Зусім нядаўна мы адзначалі Міжнародны Дзень сям’і, а сёння зноў сустрэліся тут, каб адчуць тыя радасць і адзінства, тое цяпло, якое дорыць нам сям’я. Жадаю ўсім сем’ям Дзятлаўскага раёна моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

Да ўдзельнікаў свята звярнулася старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Алена Жадзейка. Яна падзякавала арганізатарам свята за магчымасць сабрацца з добрай нагоды і расказала, што з мэтай павышэння ролі паспяховай сям’і, як брэнда Рэспублікі Беларусь, у Гродзенскай вобласці рэалізуецца праект “Бацькоўская слава”. Яго заснавальнікі – Гродзенская абласная, Гродзенская гарадская і раённая арганізацыі ГА “БСЖ”, Гродзенская абласная арганізацыя ГА “Белая Русь”. Алена Жадзейка для прысваення званння “Бацькоўская слава” і ўручэння падарункаў заклікала на сцэну сем’і, чые дзеці дасягнулі значных поспехаў у абласных, рэспубліканскіх творчых і лідарскіх конкурсах, фестывалях у намінацыі “Творчасць”. Званне прысвоена сям’ям Радзецкіх, Губко, Болбат.

Добрай традыцыяй фэсту стала віншаванне сем’яў-юбіляраў. На гэты раз ушаноўвалі пары, якія ў 2019 годзе сяткуюць 25 гадоў сумеснага жыцця або “сярэбранае вяселле”: Баклушыных, Каско, Генюк, Зелянкевіч, Іода, Апанасік.

Багацце сям’і – гэта дзеці. Дружнымі апладысментамі ўдзельнікі свята сустракалі шматдзетную сям’ю Васіля і Алесі Скіба, якія гадуюць дзевяць дзяцей.

У многіх сем’ях Дзятлаўшчыны гадуюцца адораныя дзеці, якія праслаўляюць наш раён. Адна з іх – Анастасія Салата, навучэнка Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў, пераможца Міжнароднага фестывалю-конкурсу дзіцячай і моладзевай творчасці “Вясёлка над Віцебскам”, лаурэат V рэспубліканскага фестывалю-конкурсу дзіцячага мастацтва “ЛьВёнок”, Міжнароднага конкурсу “Нарвская весна” (Талін), ІІІ Міжнароднага конкурсу мастацтваў “Talented Kids” (Мінск), уладальніца спецыяльнай прэміі фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Падарункі ад спонсараў, раённай арганізацыі ГА “Белая Русь”, раённага каітэта ГА “БРСМ”, санаторыя “Альфа Радон”, атрымала мама дзяўчынкі. Падзячнымі пісьмамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі за поспехі ў рабоце атрымалі педагогі Дыяна Мікуліч, Людміла Раманава, Таццяна Царук, Ірына Цыгель.

Адметна, што ў фестывалю “Зецельскі фэст” ёсць свая “Кніга летапісу”, куды кожны год ўносяцца прозвішчы сем’яў-пераможцаў. Сёлета яна таксама папоўніцца.

Ірына СТЫРНІК

 

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

3 часа ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

4 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

21 час ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

21 час ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

24 часа ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

24 часа ago