Categories: Падзеі

Фестываль-конкурс патрыятычнай песні «Сэрца зямлі маёй» прайшоў на Дзятлаўшчыне (ФОТА)

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці адбыўся раённы этап конкурсу «Сэрца зямлі маёй», арганізатарам якога выступіў раённы камітэт грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Адкрыў праграму ансамбль барабаншчыкаў з гімназіі №1 горада Дзятлава.

За званне лепшых вакалістаў, дуэтаў і песенных калектываў паспрачаліся канкурсанты са школ горада Дзятлава і раёна.

«Журыла» вакалістаў кампетэнтная камісія ў складзе начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталлі Калодка, намесніка начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Васіль Шыцько, старшыня райкама ГА «БРСМ» Кацярына Хілімончык, намеснік дырэктара Дзятлаўскага Цэнтра культуры і народнай творчасці Анастасія Голуб.

Пераможцы конкурсу былі вызначаны ў дзвюх намінацыях. Лепшым салістам-вакалістам стала Аліна Цярэшка з Казлоўшчынскай сярэдняй школы з песняй «Абеліск», прыз глядацкіх сімпатый атрымалі Вікторыя Дубовік (Казлоўшчынская СШ), Юлія Салаш (СШ №3 горада Дзятлава). Лепшай вакальнай групай прызнаны дуэт Анастасіі Аніскевіч і Эльвіры Задзярэй з Гезгалаўскай сярэдняй школы з кампазіцыяй «Мая краіна Беларусь».

Тэкст і фота Н. Авярчук

 

administrator

Recent Posts

Дзень пажарнай службы – у Дзятлаўскім РАНС

Ратаўнікі Дзятлаўшчыны прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных Дню пажарнай службы. Гасцямі святочнага канцэрта сталі…

7 часов ago

Як аформіць імігранта на работу?

У Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце прайшоў семінар па тэме “Аб парадку прыцягнення замежнай рабочай сілы…

8 часов ago

Прынялі ўдзел у акцыі “Павер у сябе!”

У рамках акцыі “Павер у сябе!” у Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна адбылася прафарыентацыйная…

8 часов ago

«Чтобы не утонули в волоките». Лукашенко собрал совещание по реализации ключевых инвестпроектов за рубежом

Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание о путях ускорения работы по ключевым инвестиционным проектам с…

10 часов ago

Віншаванні прымалі работнікі гандлю Дзятлаўшчыны

Па добрай традыцыі напярэдадні Дня работнікаў гандлю на Дзятлаўшчыне віншаванні прымалі супрацоўнікі гэтай сферы. Тым,…

10 часов ago

В Беларуси вырастут размеры пособия по уходу за ребенком в возрасте до 3 лет

С 1 августа увеличиваются размеры пособия по уходу за ребенком в возрасте до 3 лет,…

11 часов ago