У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці адбыўся раённы этап конкурсу “Сэрца зямлі маёй”, арганізатарам якога выступіў раённы камітэт грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.

Адкрыў праграму ансамбль барабаншчыкаў з гімназіі №1 горада Дзятлава.

За званне лепшых вакалістаў, дуэтаў і песенных калектываў паспрачаліся канкурсанты са школ горада Дзятлава і раёна.

“Журыла” вакалістаў кампетэнтная камісія ў складзе начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталлі Калодка, намесніка начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Васіль Шыцько, старшыня райкама ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, намеснік дырэктара Дзятлаўскага Цэнтра культуры і народнай творчасці Анастасія Голуб.

Пераможцы конкурсу былі вызначаны ў дзвюх намінацыях. Лепшым салістам-вакалістам стала Аліна Цярэшка з Казлоўшчынскай сярэдняй школы з песняй “Абеліск”, прыз глядацкіх сімпатый атрымалі Вікторыя Дубовік (Казлоўшчынская СШ), Юлія Салаш (СШ №3 горада Дзятлава). Лепшай вакальнай групай прызнаны дуэт Анастасіі Аніскевіч і Эльвіры Задзярэй з Гезгалаўскай сярэдняй школы з кампазіцыяй “Мая краіна Беларусь”.

IMG_7731а

IMG_7757а

IMG_7778а

IMG_7796а

IMG_7815а

IMG_7834а

IMG_7845а

IMG_7884а

IMG_7909а

IMG_7927а

IMG_7940а

IMG_7959а

IMG_7966а

IMG_7976а

IMG_7982а

Тэкст і фота Н. Авярчук

 

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации