Фаварыты ў часопісным свеце

Дзятлаўская раённая бібліятэка запрашае пазнаёміцца з перыядычнымі выданнямі, якія паступаюць у бібліятэку.

Часопісы для дзяцей:

“Зайкава школа” – для дзяцей ад 3 да 6 гадоў: чытаючы добрую казку разам  з бацькамі і выконваючы займальныя заданні, дзеці могуць падрыхтавацца да школы;

“Арэлі” – для дзяцей ад 6 да 11 гадоў: нясумныя школьныя гісторыі, сканворды, лабірынты, гульні, казкі, апавяданні, вершы, майстар-класы па анімацыі і многае іншае;

“Юны ратаўнік” – для дзяцей і падлеткаў: вучыць бяспечным паводзінам, адкрывае новыя цікавыя факты ў самых розных галінах, раскрывае творчыя здольнасці і дорыць прызы і падарункі пераможцам шматлікіх конкурсаў.

Часопіс для сучасных жанчын – “Шчаслівая і прыгожая”: агляды на тэмы здароўя жанчыны, навінкі касметыкі і касметалогіі, фітнес і ёга, мода і стыль.

“Чараўніца” раскрые для вас сакрэты прыгажосці, гармоніі сямейных адносінаў, моды і стылю.

“1000 парадаў”: тут падказкі на ўсе выпадкі жыцця, мноства карысных дробязяў, якія забяспечаць вашы паўсядзённыя клопаты.

“Сваты” – парады па здароўі, кулінарныя рэцэпты, падказкі гаспадару і рукадзельніцам, кансультацыі медыкаў, юрыстаў, псіхолагаў, цікавыя гісторыі з жыцця, анекдоты.

“Гаспадыня”: аб’ядноўвае ўвесь спектр праблем, якія хвалююць сем’і маладыя і са стажам, людзей вопытных і юных чытачоў.

“Добры сусед” – гэта карысны часопіс для гаспадара і захавальніцы ачага, дапаможа прыняць правільнае рашэнне, дасць слушныя парады, падзеліцца цікавымі  ідэямі, рассмяшыць і прагоніць нуду.

Гаспадар падкажа карысныя парады па садаводстве, агародніцтве, пчалярстве, гадоўлі жывёл на прысядзібных участках.

Наша кухня – кулінарнае выданне для тых, хто любіць здзіўляць родных смачнай і карыснай ежай.

У часопісе “Я на пенсіі можна прачытаць незвычайныя гісторыі звычайных людзей, апавяданні пра лёсы зорак кіно і эстрады, гістарычных асобаў, дачныя парады, майстар-класы па ўладкаванні дома, участка, рукадзелля.

На старонках часопіса Народны доктар вы знойдзеце народныя і традыцыйныя метады лячэння і прафілактыкі розных захворванняў, пазнаёміцеся з духоўнай старонкай.

Часопіс Ксюша для тых, хто вяжа, і для аматараў рукадзелля.

У грамадска-палітычным часопісе Планета публікуюцца матэрыялы па самых вострых тэмах эканомікі, палітыкі і навейшых тэхналогій.

Таксама можна азнаёміцца з грамадска-палітычным і навукова-папулярным часопісам “Беларуская думка”, з літаратурна-мастацкім часопісамі “Нёман”, “Полымя”, “Маладосць”.

Выбірайце выданні на свой густ і інтарэс.

Алена ВЯЛІЧКА,
бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

37 минут ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

1 час ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

19 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

19 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

21 час ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

22 часа ago