Новыя факты. Фашызм не мае апраўданняў і тэрміну даўнасці

У працоўным калектыве КСУП “Хвінявічы” прайшла чарговая інфармацыйная сустрэча, на якой слухачоў пазнаёмілі з ходам расследавання генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

–  Праект ініцыіраваны Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь для азнаямлення суайчыннікаў з новымі фактамі следства і захавання гістарычнай памяці, – расказала прысутным галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Марына Абрамчык. – Яго мэта – раскрыць трагічныя старонкі нашай гісторыі, захаваць памяць аб людзях, якія з гонарам вытрымалі выпрабаванні таго суровага часу, загінулі на палях бітваў або былі знішчаны фашысцкімі карнікамі ў час ваеннага ліхалецця і пасляваенны перыяд.

Такую няпростую і балючую тэму, як расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа узняў у сваім выступленні намеснік пракурора Дзятлаўскага раёна Сяргей Аляшкевіч.

– Масавае знішчэнне людзей гітлераўскай Германіяй было пастаўлена на паток і вялося варварскімі метадамі і сродкамі: прымяняліся расстрэлы і шыбеніцы, газавыя камеры і спальванне, голад і распаўсюджанне эпідэмій. Гэта павінна было навесці страх, задушыць спробы супраціўлення акупацыйнаму рэжыму. На тэрыторыі Беларусі было арганізавана больш за 580 лагераў смерці, дзе знішчылі шмат беларусаў, – расказаў Сяргей Уладзіміравіч.

Ён адзначыў той факт, што ў сучасным свеце многія краіны не проста сталі забываць трагічную гісторыю ваенных гадоў, але і прадпрымаюць спробы апраўдання нацызму, што недапушчальна.

Даклады выступоўцаў былі дапоўнены праглядам кінафільма  “Карнікі Дырлівангера” з дакументальнага цыкла “Без тэрміну даўнасці” аб генацыдзе мірнага насельніцтва Беларусі.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Парадак звароту па ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур у электроннай форме

Лічбавізацыя дзяржаўных паслуг у Беларусі набірае абароты. Унікальны ідэнтыфікатар – той самы ключ, які адкрывае…

1 час ago

Якая роля бібліятэкі ў фарміраванні рэгіянальнага трэнда?

На базе Дзятлаўскай раённай бібліятэкі з удзелам спецыялістаў сферы нашай краіны і Расійскай Федэрацыі 26…

2 часа ago

Юрий Караев с рабочим визитом посетил Слоним

В центре внимания — подготовка к «Дажынкам-2027» и решение проблем жителей. Председатель Гродненского облисполкома Юрий…

3 часа ago

Безопасность на воде = соблюдение правил использования спасательных средств

24 ноября поступило сообщение об утонувшем мужчине 1957 года рождения в ручье Мостище вблизи п.…

3 часа ago

Прямая линия

4 декабря с 09.00 до 11.00 состоится прямая телефонная линия с председателем суда Дятловского района…

4 часа ago

Конкурс. “Перамога” абвяшчае пераможцаў: хто ж стаў лепшым?

Перыяд збору ўраджаю завершаны, узнагароджаны лепшыя з лепшых лідары сельскагаспадарчых дасягненняў. Святочным акордам і словамі…

4 часа ago