На імправізаванай сцэне перад уваходам у музей разгарнулася тэатралізаванае прадстаўленне «Фарбы Перамогі». Удзел у ім узялі школьнікі горада. У вершаваных радках яны ўзгадалі гісторыю Вялікай Айчыннай вайны, шлях да Перамогі. Своеасаблівым сімвалам яе сталі выпушчаныя ў неба галубы.
Вялікай Перамозе дзеці, а таксама работнікі Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці прысвяцілі шэраг музычных нумароў. «Жураўлі», Смуглянка», «Кацюша» — гэтыя і іншыя вядомыя песні ваенных гадоў прагучалі ў выкананні Васіля Шпігановіча, Яўгена Калодкі, Ганны Харлінскай. Сваёй творчасцю парадавалі народны ансамбль музыкі і песні «Ятранка», Наваельнянскі духавы аркестр. Запомнілася і выступленне самага юнага артыста канцэртнай праграмы — Арсеня Чыгіра, які выканаў песню пра салдата.
Разам з праглядам тэатралізаванага прадстаўлення жыхары горада маглі наведаць выставу-продаж «Горад майстроў», набыць прыгожыя рэчы, паўдзельнічаць у латарэі. Непасрэдна ў музеі працавалі выставы «Зброя Перамогі», стэндавага мадэлізму Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г. Дзятлава, Казлоўшчынскага дома інтэрнаната для псіханеўралагічных хворых. Таксама свае новыя работы — патрэты ўладароў Дзятлава, яго вядомых людзей — прэзентаваў вядомы мастак-кераміст Мікалай Несцярэўскі.
Акрамя гэтага, арганізатары мерапрыемства «Музей збірае сяброў» прапанавалі яго наведвальнікам паспрабаваць сваю трапнасць у ціры, паўдзельнічаць у танцавальнай праграме. У час свята таксама працавалі гандлёвая кропка Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства, атракцыёны для дзяцей.
А. ДУБРОЎСКАЯ
С 1 августа 2026 года в республике увеличены размеры государственных пособий семьям, воспитывающим детей. Это…
Камбайнавыя экіпажы і вадзіцеляў, якія перасягнулі вынікі ў тысячу тон, ушаноўвалі ў філіяле “АграМілк” РУП…
Бойцами 52-го отдельного специализированного поискового батальона совместно с коллегами из других поисковых групп проводятся работы вблизи…
Пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі прайшло чарговае пасяджэнне савета па дэмаграфічнай бяспецы з…
У сацыяльнай сетцы TikTok з’явіўся відэаролік, аўтар якога непакоіцца аб тым, што вада ў рацэ…
Во время уборочной кампании и заготовки кормов вблизи линий электропередачи и в охранной зоне работают…