Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей сёлета зноў падключыўся да культурнай акцыі “Ноч музеяў”. Мерапрыемства прайшло пад назвай “Музей збірае сяброў”. Яно было прымеркавана да 70-годдзя Вялікай Перамогі.

На імправізаванай сцэне перад уваходам у музей разгарнулася тэатралізаванае прадстаўленне “Фарбы Перамогі”. Удзел у ім узялі школьнікі горада. У вершаваных радках яны ўзгадалі гісторыю Вялікай Айчыннай вайны, шлях да Перамогі. Своеасаблівым сімвалам яе сталі выпушчаныя ў неба галубы.

Вялікай Перамозе дзеці, а таксама работнікі Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці прысвяцілі шэраг музычных нумароў. “Жураўлі”, Смуглянка”, “Кацюша” — гэтыя  і іншыя вядомыя песні  ваенных гадоў прагучалі ў выкананні Васіля Шпігановіча, Яўгена Калодкі, Ганны Харлінскай. Сваёй творчасцю парадавалі народны ансамбль музыкі і песні “Ятранка”, Наваельнянскі духавы аркестр. Запомнілася і выступленне самага юнага артыста канцэртнай праграмы — Арсеня Чыгіра, які выканаў песню пра салдата.

Разам з праглядам тэатралізаванага прадстаўлення жыхары горада маглі наведаць выставу-продаж “Горад майстроў”, набыць прыгожыя рэчы, паўдзельнічаць у латарэі. Непасрэдна ў музеі працавалі выставы “Зброя Перамогі”, стэндавага мадэлізму Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г. Дзятлава, Казлоўшчынскага дома інтэрнаната для псіханеўралагічных хворых. Таксама свае новыя работы — патрэты ўладароў Дзятлава, яго вядомых людзей — прэзентаваў вядомы мастак-кераміст Мікалай Несцярэўскі.

Акрамя гэтага, арганізатары мерапрыемства “Музей збірае сяброў” прапанавалі яго наведвальнікам паспрабаваць сваю трапнасць у ціры, паўдзельнічаць у танцавальнай праграме. У час свята таксама працавалі гандлёвая кропка Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства, атракцыёны для дзяцей.

А. ДУБРОЎСКАЯ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации