Менавіта іх збіралі выхаванцы Гезгалаўскага дзіцячага сада напярэдадні лета і Міжнароднага дня абароны дзяцей. Разам з вядучым квэст-гульні яны зрабілі “скачок у лета”, з якога пачнуцца канікулы, весялосць і адпачынак.
На пляцоўцы іх сустракала самае сапраўднае сонечнае Лета і паведаміла, што зніклі фарбы, якімі яно размалёўвае палі, лугі, дрэвы, кветкі, папрасіла дапамагчы сабраць іх назад у палітру.

Усе разам дружна адправіліся ў шлях. На кожнай станцыі дзяцей сустракаў казачны герой, які прапаноўваў выканаць складаныя заданні, праводзіў гульні, пасля ўручаў фарбу, якую дзеці мацавалі на палітру.
Так, на першай станцыі выхаванцы сустрэліся з вясёлым клоўнам Гошам, які прапанаваў танец і музычную гульню. На другой іх чакала добрая, вясёлая баба Яга, якая пагуляла з дзецьмі ў рухомыя гульні. Далей яны ўбачылі Карлсана, у якога зламаўся маторчык, таму яму тэрмінова патрэбны былі лекі.

Такім чынам, усе фарбы былі знойдзены. І зараз можна размаляваць усё вакол яркімі сакавітымі летнімі колерамі, што дзеці і зрабілі крэйдай на асфальце.
Свята лета і дзяцінства атрымалася вясёлым, пазітыўным, а галоўнае – дзеці былі ў захапленні!
Галіна ГАЎРОШ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі Гезгалаўскага дзіцячага сада
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga