Факультэт для сапраўдных мужчын

Многіх навучэнцаў выпускных класаў сярэдніх школ хвалюе пытанне, куды паступаць вучыцца далей.

Мы свой выбар зрабілі без доўгіх ваганняў і цяпер з’яўляемся курсантамі ваенна-тэхнічнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

З першых дзён вучобы нас акружылі клопатам камандзіры, у якіх была агульная мэта – зрабіць нас, курсантаў, мужнымі, упэўненымі ў сабе. І мы вельмі стараліся. Прытрымлівацца распарадку дня, актыўна ўдзельнічаць у занятках па пачатковай прафесійнай падрыхтоўцы, захоўваць воінскую дысцыпліну і падтрымліваць унутраны парадак увайшло ў звычку.

Прыемна былі здзіўлены, калі нам выдалі пяць відаў формы адзення і тры пары абутку, як гаворыцца, на ўсе выпадкі жыцця. Якасць і разнастайнасць ежы ў сталовай таксама ўразілі. Прынесла радасць і першая стыпендыя, якая склала 320 рублёў. Расходаваць грошы тут няма куды, бо знаходзішся на поўным дзяржаўным забеспячэнні, таму за год можна лёгка назбіраць на добры адпачынак.

Для вучэбна-выхаваўчага працэсу на факультэце ёсць сучаснае ўзбраенне і спецыяльная тэхніка, прыборы і абсталяванне, спецыялізаваныя лабараторыі і аўдыторыі, камп’ютарныя класы, разнастайныя тэхнічныя сродкі навучання, сучасная вучэбна-лабараторная база БНТУ.

З курсантамі праводзіцца падрыхтоўка па кіраванні транспартнымі сродкамі катэгорыі “В”, “С” з наступнай здачай экзаменаў у ДАІ і выдачай дакументаў на права кіравання.

Вялікая ўвага на факультэце надаецца фізічнай культуры і спорту. Афіцэры, курсанты паспяхова займаюцца ў шматлікіх спартыўных секцыя, працуюць сучасная спартыўная зала і школа па загартоўванні прыроднымі сродкамі.

Усім юнакам, якія хочуць звязаць сваё жыццё з ваеннай справай, мы раім паступаць на наш факультэт.

Максім ЕРАМЕЙЧЫК, Яўген БУРДЭЙ, Вадзім УЛАСЕВІЧ,
курсанты ваенна-тэхнічнага факультэта БНТУ

administrator

Recent Posts

Школьны мерыдыян

Свята традыцый і сямейнай творчасці У рамках Тыдня бацькоўскай любові ў сярэдняй школе № 1…

1 час ago

Безопасность в каждый дом: как согреть жилье без риска для жизни

С наступлением холодов в жилом секторе традиционно возрастает количество пожаров. Стремясь создать уют и тепло…

1 час ago

ДТЗ з жывёлай на Дзятлаўшчыне

19 кастрычніка каля сямі гадзін раніцы ў Дзятлаўскім раёне адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. Аўтамабіль “Belgee X50”…

1 час ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Ганна Буткевіч: “Паважаць людзей – прынцып майго жыцця”

Калі ў каго з жыхароў Жукоўшчыны папросіце назваць настаўніка, які пакінуў вялікі след у яго…

1 час ago

ПРО:Безопасность. Итоги купального сезона

По итогам купального сезона 2026 года в Беларуси утонуло 155 человек (в 2025 – 157…

2 часа ago

Назад у мінулае паклікалі дзятлаўчанак

Чарговае пасяджэнне жаночага клуба “Карані смаку” прайшло ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці. Гэтым…

3 часа ago