Школьны мерыдыян

Свята традыцый і сямейнай творчасці

У рамках Тыдня бацькоўскай любові ў сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы адбыліся конкурсна-гульнявая праграма “Разам з мамай” і майстар-клас па вырабе лялькі-абярэга, якія аб’ядналі навучэнцаў 1 “А” класа і іх матуляў.

Дзеці павіншавалі сваіх мам, прачыталі для іх вершы і падарылі музычны падарунак. А далей удзельнікаў свята чакалі вясёлыя конкурсы. Кульмінацыяй мерапрыемства стала пагружэнне ў вытокі беларускай культуры – майстар-клас па вырабе традыцыйнай лялькі-абярэга “Падарожніцы”. Кабінет ператварыўся ў рукадзельную майстэрню: мамы і дзеці разам круцілі з ваты галоўкі, наміткі, фартушкі і хустачкі. Кожная сям’я стварала свой унікальны абярэг, укладваючы ў яго добрыя думкі і любоў.

Малеча вывучае праваслаўныя традыцыі

Прымеркавана была да гэтага тыдня і свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў дзіцячым садзе № 1 горада Дзятлава сустрэча выхаванцаў з благачынным цэркваў Дзятлаўскай акругі іерэем Іаанам Кісялём і мамамі выхаванцаў.

Вядучыя расказалі прысутным пра значэнне гэтага дня для праваслаўных хрысціян і пра тое, як важна павіншаваць сваіх любімых і дарагіх матуляў. Асаблівым момантам сустрэчы стала інсцэніроўка “Маша і Пакроў”. Павучальная гісторыя нагадала ўсім, што Пакроў –  гэта сімвал абароны і добрага сэрца. Дзеці таксама парадавалі гасцей песнямі, а дзяўчынкі выканалі прыгожы танец. Айцец Іаан павіншаваў прысутных, пажадаў шчасця, здароўя і любові.

Формула лідарства запушчана

У Казлоўшчынскай сярэдняй школе адбылося пасяджэнне вучнёўскага савета, тэмай якога стаў разгляд Палажэння аб школьным конкурсе-рэйтынгу “Клас года-2026/27”.

Каб заваяваць запаветны тытул, класным калектывам патрэбна прадэманстраваць свае лепшыя якасці ў самых розных сферах: захаванне правіл унутранага распарадку і адказны падыход да вучобы; павага адзін да аднаго, ветлівасць і выкананне этыкі стасункаў у школе; дзейсны ўдзел у творчых, дабрачынных, спартыўных і экалагічных мерапрыемствах; беражлівыя адносіны да школьнай маёмасці і падтрыманне парадку ў навучальных кабінетах.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Безопасность в каждый дом: как согреть жилье без риска для жизни

С наступлением холодов в жилом секторе традиционно возрастает количество пожаров. Стремясь создать уют и тепло…

2 часа ago

ДТЗ з жывёлай на Дзятлаўшчыне

19 кастрычніка каля сямі гадзін раніцы ў Дзятлаўскім раёне адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. Аўтамабіль “Belgee X50”…

2 часа ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Ганна Буткевіч: “Паважаць людзей – прынцып майго жыцця”

Калі ў каго з жыхароў Жукоўшчыны папросіце назваць настаўніка, які пакінуў вялікі след у яго…

2 часа ago

ПРО:Безопасность. Итоги купального сезона

По итогам купального сезона 2026 года в Беларуси утонуло 155 человек (в 2025 – 157…

3 часа ago

Назад у мінулае паклікалі дзятлаўчанак

Чарговае пасяджэнне жаночага клуба “Карані смаку” прайшло ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці. https://www.youtube.com/embed/vOv9530fEDo…

3 часа ago

В связи с наступлением осени возрастает риск происшествий с участием уязвимых участников дорожного движения

Большое количество ДТП в этот период совершаются в темное время суток или в условиях ограниченной…

3 часа ago