У рамках праекта “Глыбінкай жыве Беларусь”, прымеркаванага да 75-годдзя Гродзенскай вобласці і Года малой радзімы, сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці праводзіць культурна-пазнавальную экспедыцыю пад назвай “Па сакрэты даўгалецця”.

Як пражыць доўгае жыццё, мець добрае здароўе, расказала Алена Феліксаўна Дзірвук, якая жыве ў вёсцы Дубраўка. У гэтым годзе ёй споўнілася 90 гадоў.

– Я дзясятае дзіця ў сям’і. Мае сёстры і браты ўжо памерлі. А я да гэтага часу жыву. Напэўна, як апошняе дзіця, усе сілы засталіся мне, – усміхаецца доўгажыхарка.

Сваю сям’ю Алена Феліксаўна лічыць найвялікшым багаццем – у яе дзве дачкі, двое ўнукаў і двое праўнукаў. Са шчырай радасцю яна распавядае пра свайго праўнучка і здзіўляецца, што хоць ён і маленькі, а такі разумны. Разам з Аленай Феліксаўнай разглядаем альбом, у якім шмат фотаздымкаў з дарагімі для яе людзьмі. Пра кожнага роднага чалавека яна расказвае з пяшчотай і любоўю.

Хоць жыве жанчына адна, але за ёй прыглядае дачка, дапамагае ва ўсім.

– Жыццём я задаволена. У мяне ўсё ёсць, – сцвярджае Алена Феліксаўна. – Сама сабе гатую, а прадукты прыносіць дачка. Клапоціцца пра мяне. Дзеці хочуць забраць да сябе ў Дзятлава, але мне добра ў сваім родным доме, любай вёсцы. Нікуды не хачу адсюль з’язджаць. Родныя мясціны надаюць мне сілаў.

Успамінаючы мінулае, юбілярка ні на што не скардзіцца:

– У мяне было добрае жыццё. Хапала, вядома, і цяжкасцяў, і радасцяў за мой доўгі век, але я дзякую Богу за ўсё. Асабліва за тое, што збярог мяне ў час вайны.

А напрыканцы нашай сустрэчы Алена Феліксаўна падзялілася яшчэ адным сакрэтам: яна ўсё жыццё не ела салодкага.

– Таму ў мяне няма праблемаў са здароўем. Хоць 90 гадоў мне, але ніякіх хваробаў не ведаю.

Святлана АБРАМЧУК
Фота Лізаветы ГРЫВАЧЭЎСКАЙ

administrator

Recent Posts

ДТЗ з жывёлай на Дзятлаўшчыне

19 кастрычніка каля сямі гадзін раніцы ў Дзятлаўскім раёне адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. Аўтамабіль “Belgee X50”…

6 минут ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Ганна Буткевіч: “Паважаць людзей – прынцып майго жыцця”

Калі ў каго з жыхароў Жукоўшчыны папросіце назваць настаўніка, які пакінуў вялікі след у яго…

7 минут ago

ПРО:Безопасность. Итоги купального сезона

По итогам купального сезона 2026 года в Беларуси утонуло 155 человек (в 2025 – 157…

57 минут ago

Назад у мінулае паклікалі дзятлаўчанак

Чарговае пасяджэнне жаночага клуба “Карані смаку” прайшло ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці. Гэтым…

1 час ago

В связи с наступлением осени возрастает риск происшествий с участием уязвимых участников дорожного движения

Большое количество ДТП в этот период совершаются в темное время суток или в условиях ограниченной…

1 час ago

Оформление извещений о ДТП стало более доступным для водителей

С 15 октября текущего года оформление извещений о ДТП (так называемых европротоколов) стало более доступным…

2 часа ago