“Эпатажны блюз”: танцам усе ўзросты пакорныя

Напэўна, не толькі новаяльнянцы, але і ўвесь Дзятлаўскі раён ведае аматарскае танцавальнае аб’яднанне з прыгожай інтрыгуючай назвай “Эпатажны блюз”. Яно створана і функцыянуе пры Новаяльнянскім доме культуры. Як адзначае загадчыца ўстановы Галіна Сушко, ідэя стварыць аб’яднанне нарадзілася даўно. Планавалі адкрыць яго для пажылых людзей, але не было кіраўніка, ідэйнага лідара, які ўвасобіў бы ў жыццё задумкі. Пашчасціла, калі ў 2020 годзе на прапанову адгукнуўся мясцовы жыхар Анатоль Кардаш, людзі пачалі актыўна наведваць заняткі па лячэбнай гімнастыцы цыгун і бальных танцах. А з 2023 года кіраўніком “Эпатажнага блюза” стала яго ўдзельніца Ірына Рабушка.

– Цяпер у калектыве дванаццаць чалавек, усе пенсіянеры, самаму старэйшаму – 73 гады. Але лічым, што танцам усе ўзросты пакорныя, калі ёсць сілы, жаданне і цікавасць да гэтага занятку, – гаворыць Ірына Генадзьеўна. – У нас вялікі рэпертуар – вальсы, падэграс, бранль, шапелуаз, блюз, полькі, кадрылі, народныя танцы – ужо некалькі дзясяткаў набярэцца. У канцэртную праграму Новаяльнянскага дома культуры ўключаны і нашы нумары, лічы, на кожным мерапрыемстве, якое ён праводзіць, мы выступаем. Часта ездзім у санаторый “Радон”, нас там вельмі добра прымаюць. Не толькі на розных святах у нашым раёне, але і за яго межамі бываем. Нядаўна выступалі ў аграгарадку Райца ў Карэліцкім раёне на свяце малака, для іх такія танцы былі ў навіну, дзякавалі нам і запрашалі яшчэ ў госці. Летам паедзем на баль у аграгарадок Бердаўка, што на Лідчыне. Мы ўсе не прафесійныя танцоры, нас аб’ядноўвае любоў да танцаў. Ды і проста танцуем, каб не сумна было на пенсіі. Вось апошнім часам кожны тыдзень канцэрты, а то і два.

Па спецыяльнасці жанчына фармацэўт, потым яшчэ скончыла курсы народнай медыцыны. Адным з любімых захапленняў у маладосці былі народныя танцы. Расказвае, што цяпер ідэі бярэ з інтэрнэту, а таксама рыхтавацца да выступленняў дапамагаюць работнікі Новаяльнянскага дома культуры. Касцюмы для некаторых нумароў сама шые, а для іншых кожны сам знаходзіць сабе ўбор.

– Колькі часу ідзе на падрыхтоўку аднаго танца?

– Бывае, што і за дзень вывучым, а калі і чатыры-пяць патрэбна. Хтосьці хутка запамінае элементы, другому трэба больш часу. Дарэчы, ідэі могуць быць не толькі мае, пакуль вучым, іншыя ўносяць свае прапановы.

– Ці лічыце сябе сапраўднымі артыстамі?

– Мы больш аматары. Да сапраўдных артыстаў яшчэ тэхнікі не хапае. Але ўдзельнікі нашага калектыву, улічваючы “залаты” ўзрост, і так малайцы, стараюцца і на рэпетыцыях, і на выступленнях. Здаецца, і не стамляемся зусім, бо калі справа даспадобы, то і сілы знаходзяцца. А канцэртаў у нас круглы год хапае.

– Можа, дзесьці асабліва хацелася б пабываць?

– Не адмовіліся б ні ад якой паездкі, было б на чым ехаць, бо транспарт не заўсёды можам знайсці. Дарэчы, мы не толькі гастралюем, але і самі раз на год праводзім баль у Наваельні, куды прыязджаюць госці – калектыў “Дамы сэрца” з Ліды, наш дзятлаўскі “Эліт Данс”, іншыя.

– Над чым цяпер працуеце?

– Развучваем кракавяк, у бліжэйшых планах – беларускі вальс, а яшчэ абнаўляем нашу візітную картачку – блюз. Да слова, запрашаем усіх жадаючых у наш калектыў, мы вучымся не толькі танцаваць, але і весела, цікава праводзім вольны час. Рэпетыцыі, выступленні надаюць жыццёвы інтарэс, стымул да руху, дзейнасці, мы хочам паказаць, што і на пенсіі жыццё можа быць насычаным, актыўным.

– Што б хацелі пажадаць калегам па калектыву?

– Галоўнае – здароўя, каб былі сілы танцаваць, пазітыву, аптымізму і добрага настрою. Астатняе можна купіць.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Дзятлаўшчына стане тэмай першага выпуска новага тэлепраекта

Дзятлаўскі раён стане першым у цыкле тэлеперадач тэлеканала “ВоенТВ” з рабочай назвай “У добры шлях”,…

9 часов ago

Адзін дзень са студатрадам

Практыка ў раённай газеце – гэта новыя эмоцыі штодня. За два тыдні мне прыйшлося паспрабаваць…

9 часов ago

Карыстайцеся інтэрактыўнай картай “аднаго акна”

Для ажыццяўлення агульнай каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, службы “адно акно” Міністэрствам юстыцыі распрацавана…

10 часов ago

Пытанне – адказ. Якія лішкі з агарода можна здаць у нарыхтоўку?

Дзятлаўчане цікавяцца: ці прымае сёлета Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства сезонную прадукцыю ад фізічных асоб і…

11 часов ago

Праект “#Місія 101: той, кім я ганаруся”. Данііл Вяргун: “Работа з настаўнікам – гэта поўнае пагружэнне”

Ратаўнікі Беларусі – сапраўдныя прафесіяналы, мужныя, валявыя, рашучыя, адказныя. Яны супрацьстаяць стыхіі, абараняюць жыццё і…

12 часов ago

Урожайность зерновых превышает прошлогоднюю по всем областям

Урожайность зерновых превышает прошлогоднюю по всем областям страны, сообщили в пресс-службе Министерства сельского хозяйства и…

14 часов ago