З развіццём тэхналогій людзі ўсё часцей пакідаюць даныя сваёй электроннай пошты ў інтэрнэце, каб атрымліваць карысную інфармацыю.

Чаму гэта можа быць небяспечна, расказала следчы Дзятлаўскага раённага аддзела Следчага камітэта Анастасія Сідаровіч:

– Пры ўзломе электроннай скрыні зламыснікі атрымліваюць доступ не толькі да персанальнай інфармацыі непасрэднага ўладальніка акаўнта, але і яго кантактных адрасоў, іншых звестак для аналізу на спробы махлярства ці вымагальніцтва.

Маючы кантакты чалавека, зламыснікі могуць скарыстацца рассылкай фішынгавых спасылак ад імя ўладальніка пошты, а затым проста выдаліць электронныя сляды сваіх злачынных дзеянняў.

У наш час да электроннай скрыні прывязаны акаўнты сацыяльных сетак, таму праз электронную пошту дастаткова хутка і непрыкметна можна атрымаць даныя для ўваходу ў іх. Такія акаўнты зламыснікі таксама выкарыстоўваюць з супрацьпраўнымі мэтамі.

Акрамя таго, узломшчыкі атрымліваюць доступ да поўных персанальных даных гаспадара пошты.

Каб пазбегнуць непрыемных сітуацый, карыстальнікі электроннай пошты павінны памятаць аб неабходнасці забеспячэння захаванасці сваіх персанальных даных: асабістую інфармацыю нельга перадаваць трэцім асобам; не трэба пакідаць свае адрасы на сумніўных інтэрнэт-рэсурсах; не варта называць незнаёмцам свае коды і паролі; пра ўсе падазроныя спробы даведацца ў вас такую інфармацыю неадкладна паведамляйце ў міліцыю.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации