Вада і электрычны ток разам нясуць смяротную небяспеку.

Пра гэта не варта забываць у час вясновых разліваў рэк і азёр.

У час паводкі магчыма пашкоджанне электрычных сетак у выніку падтаплення тэрыторыі. Ёсць верагоднасць падмыву грунту пад апорамі, трансфарматарнымі падстанцыямі. Магчыма падзенне апор, абрыў і правіс правадоў над паверхняй вады, пашкоджанне электраўстановак.

Катэгарычна забараняецца набліжацца да ліній электраперадачы, якія апынуліся ў зоне затаплення і патрапілі пад уздзеянне паводкі. Забараняецца прадпрымаць самастойныя дзеянні па ліквідацыі пашкоджанняў на электрычным абсталяванні.

Памятайце, што пасля спаду вады электраправодка і электрычныя прыборы працягваюць заставацца небяспечнымі. Уключэнне электраўстановак будынкаў (памяшканняў), якія былі ў зоне падтаплення, без прасушвання і выпрабавання ізаляцыі электраправодкі дадзеных памяшканняў і электрапрыбораў нясе небяспеку. Лепш за ўсё даверыць рашэнне аб аднаўленні электразабеспячэння спецыялістам.

Аб няспраўнасцях або парушэннях правілаў электрабяспекі іншымі асобамі паведамляйце дзяжурнаму дыспетчару Дзятлаўскага РЭС па тэлефонах: 6-79-36, 8-033-3704882 або 144.

Андрэй ГОМАН,
намеснік галоўнага інжынера Дзятлаўскага РЭС
Вячаслаў ПЯТРАШ,
дзяржаўны інспектар па энергетычным і газавым наглядзе

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации