Гэтыя і іншыя пытанні разглядаліся ў час прававой асветы і прафсаюзнага прыёму грамадзян у Дзятлаўскім раёне электрычных сетак.

Працоўны калектыў наведалі пракурор Дзятлаўскага раёна Віталій Юрго, галоўны прававы інспектар Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці Алег Галавач, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Дубовік.

На сустрэчы з энергетыкамі Алег Сяргеевіч нагадаў, якія новаўвядзенні чакаюць беларусаў на “Выбарах-2024”, растлумачыў сэнс адзінага дня галасавання.

На прафсаюзны прыём звярнуліся двое дзятлаўчан з пытаннямі працоўнага заканадаўства ў галіне змянення, спынення працоўных дагавораў, афармлення працоўных адносінаў. У прыватнасці, работніка адной з арганізацый райцэнтра цікавіла, якім чынам ён можа ўладкавацца на работу ў час працоўнага адпачынку; у сваю чаргу наймальніка іншай арганізацыі цікавіла, ці можна згодна з заканадаўствам перавесці работніка на вакантную пасаду з выпрабавальным тэрмінам. Па кожнай з тэм заяўнікам былі дадзены адказы і рэкамендацыі.

У сустрэчы прынялі ўдзел начальнік Дзятлаўскага РЭС Міхаіл Ступчык і старшыня цэхкама арганізацыі Вячаслаў Грышук.  Яны далучыліся да грунтоўнай размовы на актуальныя тэмы: падзяліліся навінамі ў энергетычнай сферы раёна і пацікавіліся асаблівасцямі прафсаюзнай і прававой работы.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?
Предыдущая новость

Следующая новость

Похожие публикации