Экзамен на ўзаемадзеянне

На базе Казлоўшчынскага сацыяльнага пансіяната “Колас” прайшлі тактыка-спецыяльныя вучэнні Дзятлаўскага РАНС.

Згодна з тактычнай задумкай, умоўны ачаг пажару быў выяўлены ў пакоі № 234 аддзялення № 6, з-за чаго ўтварылася пагроза людзям і небяспека распаўсюджвання агню.

Персанал установы паведаміў інфармацыю аб узгаранні ў дзяжурную службу МНС і актываваў пажарную сігналізацыю. На месца здарэння накіраваліся баявыя разлікі Казлоўшчынскага ПАВП № 11, Раготнаўскага ПАВП № 13 і Дзятлаўскай ПАВЧ № 1. Па прыбыцці на месца ратаўнікі правялі разведку, ацанілі маштаб і прыступілі да ліквідацыі ўмоўнага “пажару”. Таксама на месца здарэння прыехалі машыны хуткай дапамогі і раёна газазабеспячэння.

У ходзе вучэнняў правяраліся дзеянні персаналу ўстановы па паведамленні аб узгаранні і сустрэча ратаўнікоў, пажарных – па ліквідацыі ўзгарання і перадачы інфармацыі на цэнтр аператыўнага кіравання, выканананне патрабаванняў тэхнікі бяспекі.  Паралельна правяраўся стан сістэм і камунікацый пансіяната “Колас”, у тым ліку ўнутраных і вонкавых пажарных водаправодаў.

Ратаўнікі, спецыяльныя службы і работнікі пансіяната з пастаўленай задачай справіліся.

Па завяршэнні вучэнняў першы намеснік начальніка Дзятлаўскага РАНС Уладзімір Бялятка падвёў вынікі, разам з камандзірамі падраздзяленняў разабраў недахопы, выяўленыя ў ходзе практычнай адпрацоўкі, каб у будучым зрабіць работу па ліквідацыі пажараў і выратаванні людзей яшчэ больш зладжанай і якаснай. Таксама ён паразмаўляў з персаналам пансіяната, даў рэкамендацыі.

– Такія вучэнні праводзяцца не толькі для адпрацоўкі работы падраздзяленняў МНС па тушэнні пажару. Для персаналу ўстановы гэта выдатная магчымасць праверыць сябе, бо менавіта ад іх дзеянняў на пачатковым этапе залежыць жыццё і здароўе людзей, калег і пацыентаў, – адзначыў ён.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Безопасное управление транспортным средством

По-прежнему высоким остается уровень аварийности по вине водителей транспортных средств. Одним из элементов пассивной безопасности,…

1 час ago

Электробезопасность в новогодние праздники

Приближается Новый год и Рождество – одни из самых любимых праздников наших граждан. К этим…

3 часа ago

Эффективность принимаемых мер по сокращению количества пустующих домов

Комитет государственного контроля Гродненской области информирует о проведении «горячей линии» по реализации требований Указа Президента…

3 часа ago

Дзелавы панядзелак. Камунальныя паслугі. Хто не плаціць?

Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…

19 часов ago

У райвыканкаме. Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і заслужаныя ўзнагароды

На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна за дзевяць месяцаў бягучага…

20 часов ago

Новые вице-премьер и помощник Президента. Александр Лукашенко принял кадровые решения и поставил задачи для АПК

Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 ноября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…

20 часов ago