Экстэрытарыяльны прынцып або магчымасць звярнуцца ў любое “адно акно”

Расказваем пра новаўвядзенне. Камфортнымі ўмовамі і зручным размяшчэннем службы “адно акно” ў Дзятлаве цяпер могуць скарыстацца не толькі жыхары нашага раёна, але і грамадзяне, зарэгістраваныя ў іншых населеных пунктах краіны.

Пра гэта расказала галоўны спецыяліст аддзела па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Станіслава Ганчар:

– Цяпер усе службы “адно акно” працуюць паводле экстэрытарыяльнага прынцыпу, які дае права заяўніку звярнуцца па ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур у любую нашу службу на свой выбар незалежна ад месца рэгістрацыі. Калі раней грамадзянін, які быў зарэгістраваны на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна, мог падаць дакументы толькі ў “адно акно” горада Дзятлава, то сёння, знаходзячыся на тэрыторыі іншага раёна і нават вобласці, заяўнік можа звярнуцца ў любую службу “адно акно”. Яго дакументы будуць перанакіраваны па кампетэнцыі. Тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры пры такім спосабе падачы дакументаў адпавядае тэрміну, устаноўленаму заканадаўствам. Рашэнне па выніках разгляду заявы можна атрымаць па месцы падачы заявы або па месцы прыняцця адміністрацыйнага рашэння – гэта заяўнік вырашае пры падачы дакументаў.

Рэалізуецца дадзены прынцып праз выкарыстанне праграмнага комплексу “адно акно”. Устаноўлены адзіны пералік з 219 адміністрацыйных працэдур, з якіх 146 – у дачыненні да грамадзян і 73 – да суб’ектаў гаспадарання. Служба “адно акно” прыме такую заяву, зарэгіструе яе і разам з пакетам дакументаў перанакіруе ў “адно акно” ўпаўнаважанага органа для ажыццяўлення неабходнай працэдуры. На сёння прынцып экстэрытарыяльнасці ўжо досыць запатрабаваны ў насельніцтва.

Нагадаем, служба “адно акно” размяшчаецца па адрасе: г. Дзятлава, вул. Чырвонаармейская, 21 (уваход з тарца). Працуе па наступным графіку: панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца з 8.00 да 17.00, серада з 8.00 да 20.00 без перапынку на абед. Субота, нядзеля – выхадныя дні. Для зручнасці грамадзян існуе папярэдні запіс па тэлефонах: 6-86-41, 142.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

7 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

8 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

9 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

9 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

10 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

10 часов ago