Духмяны пар не толькі цела, але і душу лечыць. Гэта выслоўе з’яўляецца для беларусаў неаспрэчнай нормай жыцця. І калі некаторыя жахары шматпавярховых дамоў прамянялі лёгкі пар на кватэрныя зручнасці, то для вяскоўцаў лазня па-ранейшаму застаецца душой паселішча, самым папулярным і наведвальным месцам.

Вёска Руда Яварская нашага раёна – не выключэнне з глыбокіх лазневых традыцый Дзятлаўшчыны. Аднак “калгасная” лазня, адкрытая тут яшчэ ў 50-я гады мінулага стагоддзя, моцна пацярпела ад часу і не магла належным чынам працаваць, патрабаваўся тэрміновы рамонт.

За справу рэканструкцыі ўзяўся гаспадар грамадскай лазні, СВК “Хвінявічы”, які сёння ўзначальвае Мікалай Анатольевіч Бубноўскі. Каб рудаяварцы і ў далейшым мелі магчымасць мыцца з камфортам, у лазні замянілі кацёл на цвёрдым паліве, абнавілі парылку, зрабілі прыбіральню ўнутры памяшкання лазні (раней была толькі ў двары), стварылі пакой для адпачынку.

Лазня пасля рамонту зноў адкрылася перад праваслаўным Вялікаднем, стаўшы найлепшыйм падарункам хрысціянам на вялікае гадавое свята.

— Выдатны пар! – коратка і ёмка характарызуюць перамены пасля рамонту ў лазні мясцовыя жыхары, якія без напаміну кожную суботу прыходзяць сюды.

Наступная ў чарзе на перамены – лазня ў Хвінявічах, у якой аналагічнай рэканструкцыяй абысціся не атрымаецца. Аднак кіраўніцтва СВК “Хвінявічы” не апусціла рукі і ўзялося за капітальны рамонт, які будзе доўжыцца некалькі месяцаў. А тым часам мясцовыя жыхары могуць чакаць адкрыцця лазні з карысцю – нарыхтоўваць венікі, каб пасля папарыцца з імі на славу.

Н. АВЯРЧУК

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Водные игры небезопасны
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

10 июля, 2026
Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации