Дзятлава – як на далоні…

Як мабільны дадатак “Мой горад” можа палепшыць якасць жыцця жыхароў Дзятлаўскага раёна.

У рамках рэалізацыі тыпавой канцэпцыі развіцця “разумных гарадоў” Рэспублікі Беларусь, распрацаванай Мінсувязі ў 2019 годзе, РУП “Белтэлекам” стварыў мабільны дадатак “Мой горад”. У яго зручнасці і эфектыўнасці для вырашэння розных штодзённых задач ужо даўно пераканаліся жыхары і госці многіх гарадоў Беларусі. Запісацца на прыём да доктара або ў выканкам, іншыя дзяржустановы, азнаёміцца з меню рэстарана, даведацца рэжым работы магазіна, выклікаць аварыйную брыгаду, забраніраваць столік у рэстаране або нумар у гасцініцы, запісацца на экскурсію – дзякуючы платформе, гэта і многае іншае можна зрабіць усяго ў некалькі клікаў.

У дапамогу гараджанам і гасцям горада

Як расказаў начальнік Дзятлаўскага ўчастка электрасувязі Слонімскага занальнага вузла электрасувязі Гродзенскага філіяла “Белтэлекам” Уладзімір Фесяк, дадатак “Мой горад” створаны, каб у кожнага чалавека пад рукой быў просты і даступны канал камунікацый з гарадскім асяроддзем: органамі ўлады, бізнесам, сферамі аховы здароўя, адукацыі, культуры, паслугаў. Для зручнасці карыстання ў дадатку змяшчаецца інфармацыя аб прадпрыемствах і арганізацыях, структураваная па відах дзейнасці – адміністрацыя горада, здароўе і спорт, адукацыя, адпачынак і турызм, транспарт, грамадскае харчаванне, гандаль, камунальныя службы і іншае. Дзякуючы дадатку “Мой горад” узаемадзеянне насельніцтва з гарадской інфраструктурай становіцца лёгкім і прыемным, карыстальнік атрымлівае доступ да інфармацыі, паслугаў і сэрвісу з адзінай сістэмы.

– Адкрываеш мабільны дадатак і бачыш горад як на далоні. Заказаць тавар ці паслугу і адразу аплаціць, забраніраваць нумар у гасцініцы, выклікаць аварыйную брыгаду – усё гэта робіцца вельмі проста ў рэжыме рэальнага часу. Не прыйдзецца фарміраваць дзясяткі пошукавых запытаў у Інтэрнэце, бачыць усё ў адным праграмным прадукце будзе значна зручней. Гэта вялікі плюс для гараджан і гэта камфортна, – адзначыў Уладзімір Фесяк. – Ёсць у дадатку і стужка, дзе размяшчаюцца топ-навіны. Жыхары могуць хутка даведацца аб маючых адбыцца ўрачыстых гарадскіх мерапрыемствах, папярэджаннях МНС і водаканала аб правядзенні тэхнічных работ, часовым закрыцці вуліц для руху транспарту і многім іншым.

Дарэчы, выкарыстоўваючы магчымасці “Майго горада” можна праводзіць апытанні і анкетаванне гараджан. Гэта каштоўная зваротная сувязь для далейшага развіцця горада.

Карысць для арганізацый

Мабільны дадатак з’яўляецца выдатным варыянтам для юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія жадаюць заявіць пра сябе і аб сваёй дзейнасці, прыцягнуць новых кліентаў. На персанальнай старонцы кожная арганізацыя можа размясціць інфармацыю аб рэжыме работы, прадукцыі і паслугах, акцыях і скідках. Функцыянал рэсурсу шырокі і не перастае развівацца, пры гэтым распрацоўшчыкі ўлічваюць пажаданні для паляпшэння ўспрымання і даступнасці прадастаўленай інфармацыі. У напаўненні мабільнага дадатку могуць прыняць удзел розныя суб’екты гаспадарання горада і раёна. Для гэтага дастаткова зрабіць заяўку на сайце moygorod.by або звярнуцца ў сэрвісны цэнтр кампаніі “Белтэлекам” у Дзятлаве, які размешчаны па вуліцы Савецкай, 3А.

– Карысная наша навінка і для турыстычнага сэрвісу. Аматары турызму і проста жадаючыя адпачыць на прыродзе будуць бачыць, куды можна паехаць і дзе можна смачна паабедаць або выпіць ранішнюю каву. Напрыклад, уладальнікі аграсядзібаў змогуць паказваць кантактныя даныя і колькасць свабодных месцаў, размяшчаць фота інтэр’еру і іншую прывабную для турыстаў інфармацыю. “Мой горад” – гэта эфектыўны канал камунікацыі. Сёння пры правільным выкарыстанні нашага рэсурсу любы бізнес можа паспяхова прыцягваць новых кліентаў, а праз пашырэнне мэтавай аўдыторыі, адпаведна, ідзе і дадатковы даход, – дадаў Уладзімір Уладзіміравіч.

Дарэчы, мабільны дадатак “Мой горад” размешчаны ў магазіне дадаткаў і сёння даступны для бясплатнага скачвання, устаноўкі і карыстання на Android і iOS для ўсіх жыхароў і гасцей нашай краіны.

Ірына КАМАРОВА
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Госці фэсту пабылі на пешай аглядавай экскурсіі па Дзятлаве

Пасля ўрачыстага адкрыцця фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі запрасіў гасцей раёна…

32 минуты ago

Аматары паходаў і кулінарныя майстры запрашаюць!

Шматлюдна, весела, актыўна на пляцоўцы “Турыстычная”. Як заўсёды, там сабраліся любіцелі паходаў, начовак у палатцы,…

42 минуты ago

На старт! Увага! Марш!

Дзясяты адкрыты фестываль сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” запрасіў сёння на спартыўную пляцоўку тых, хто сябруе…

2 часа ago

Пошукі скарбаў, бітва талентаў і тэрапія весялосцю

На “Зецельскім фэсце” працавалі адразу некалькі інтэрактыўных пляцовак на любы густ. Сапраўднай сенсацыяй фестывалю стаў…

2 часа ago

“Зецельскі фэст” – тэрыторыя шчасця

30 мая ў рамках дзясятага фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” горад Дзятлава ператварыўся ў сапраўдную…

4 часа ago

«Зецельскі фэст» ў Дзятлаве.  Шэсце па цэнтральнай вуліцы

Урачыста, прыгожа, з цудоўным настроем  пачалося свята сямейнага адпачынку "Зецельскі фэст" ў Дзятлаве. Пад гукі…

5 часов ago