Дзятлава цёпла сустрэла гасцей з санаторыя “Радон”

19 жніўня быў дадзены старт сумеснаму праекту раённага турыстычнага інфармацыйнага цэнтра і філіяла санаторый “Радон” ААТ “Белаграздраўніца”: адбылася першая экскурсія з сімвалічнай назвай “Знаёмцеся – Дзятлава!” для адпачывальнікаў санаторна-курортнай установы.

Па знакавых аб’ектах нашага горада яе правяла экскурсавод, спецыяліст па турызме ТІЦ Алена Абрамчык.

Надвор’е выдалася цёплым і сонечным, а таму 10 гасцей з задавальненнем пачулі шмат цікавага пра наш горад, пабывалі ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, у гістарычным цэнтры горада на плошчы 17 Верасня, каля былой яўрэйскай сінагогі, помніка Іосіфу Філідовічу, камня на месцы нямецкага дзіцячага прытулка, палаца Радзівілаў, дзятлаўскага сабора Навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай, Праабражэнскага храма, каля помнікаў Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову, а таксама Ігнату Дварчаніну.

Алена Рыгораўна акцэнтавала увагу адпачывальнікаў на тым, што наш горад невялікі, аднак мае багатую і слаўную гісторыю, мы яго любім, ганарымся і гэту любоў імкнёмся перадаць гасцям і турыстам.

Удзельнікі экскурсіі з задавальненнем падзяліліся сваімі уражаннямі ад знаёмства з Дзятлавам.

Валянціна Кашапава, горад Масква:

– Вельмі спадабалася экскурсія. Вялікі дзякуй людзям, за адкрытасць і гасціннасць, за ўсё цікавае, што мы даведаліся пра Дзятлава і яго гісторыю. Алена Рыгораўна цудоўна правяла экскурсію, цёпла, з душой. Паўсюль, куды заходзілі, людзі сустракалі нас ветліва, радушна, са станоўчай энергетыкай. Напрыклад, я раней наогул не ведала пра Дзятлава, дзякуючы нераўнадушным людзям, з цікавасцю з ім пазнаёмілася.

Марыя Ананьева, горад Мінск:

– Я прыехала са сталіцы, і мне было вельмі цікава даведацца аб такім раённым цэнтры, як Дзятлава. Вельмі люблю падобныя экскурсіі, і гісторыя вашага горада кранула мяне да глыбіні душы. Дзятлава, як і многія беларускія гарады, шмат перажыло ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Вельмі рада, што тут захоўваецца памяць пра людзей. Цікава было даведацца аб самым старажытным будынку – касцёле, аб будаўніцтве новага сабора і ўцэлым аб гісторы райцэнтра.

Мяркуецца, што падобныя мерапрыемствы будуць праходзіць рэгулярна і стануць яшчэ адной магчымасцю адчуць гасціннасць, прывабнасць і асаблівы, непаўторны каларыт Дзятлаўскага раёна, які з’яўляецца маляўнічым курортным куточкам Беларусі.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Цифровая платформа для путешественников «Умный город» появится в Беларуси

В Беларуси с 2027 года заработает современная цифровая платформа для путешественников "Умный город". Об этом…

9 часов ago

Александр Лукашенко: машиностроение выступает мощным двигателем экономического прогресса Беларуси

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов Министерства промышленности и машиностроительного комплекса с профессиональным…

10 часов ago

Дзень адчыненых дзвярэй у турыстычным цэнтры

Штогод 27 верасня ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень турызму – свята, якое аб’ядноўвае ўсіх,…

21 час ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Надзея Гайдук: “Я багатая бабуля”

90 гадоў з дня нараджэння адзначыла сёлета наша зямлячка, жыхарка вёскі Буцвілавічы Надзея Гайдук. Творчы…

21 час ago

«Дажынкі-2026». Дятловчане — на «сельской эстафете»

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае 

1 день ago

Юрый Варган: “Адчуваю сябе героем свайго часу”

На абласных “Дажынках” Ганаровай граматай адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў узнагароджаны наш зямляк – трактарыст-машыніст…

1 день ago