Перамогай дзятлаўскай хакейнай каманды “Алмаз” завяршыліся фінальныя спаборніцтвы абласнога турніру “Залатая шайба”, якія праходзілі ў Лядовым палацы горада Ліды. 28 лютага дзятлаўчане сталі чэмпіёнамі Гродзенскай вобласці ў дывізіёне Б і будуць удзельнічаць у рэспубліканскіх гульнях.

За дзень да гэтай падзеі, 26 лютага, юныя хакеісты вынікова згулялі адборачныя матчы: Астравец абыгралі з лікам 12:1, а Карэлічы – 11:0. У фінале ім належала гуляць са Смаргонню і Шчучынам.

Матч з камандай са Смаргоні атрымаўся вельмі напружаны. З першых хвілін гульні дзятлаўчане “зарабілі” адно за адным два выдаленні, і першы гол забілі смаргонцы. Як ні “хварэла” за каманду  прыбыўшая група падтрымкі,у першым тайме ўдалося толькі зраўняць лік 1:1. Другі тайм таксама смаргонцы распачалі з забітай нам шайбы, але літаральна праз пару хвілін “Алмаз”адыграўся 2:2.

Дзятлаўчане актыўна атакуюць,  гульня надоўга перамяшчаецца да варот смаргонцаў, але шайба аніяк не хоча трапляць у вароты саперніка. І толькі на апошняй хвіліне другога тайма дзятлаўчане забіваюць дзве шайбы. З лікам 4:2 “вырвалі” перамогу.

Наступная гульня была з камандай са Шчучына. На радасць балельшчыкам, якія крычалкамі, боем барабана заклікалі дзятлаўчан рухацца наперад, шайбы ў вароты шчучынцаў ляцелі адна за адной. Першы тайм – 6:0 на карысць нашага “Алмаза”. Сапернікі ў другім тайме змаглі забіць толькі дзве шайбы, а нашы юныя хакеісты – яшчэ сем. Канчатковы лік сустрэчы – 13:2.

Такім чынам, дзятлаўчане забяспечылі сабе золата абласнога турніру. За серабро і бронзу высвятлялі “адносіны” на лёдзе каманды Смаргоні і Шчучына. Смаргонцам другое месца дасталося няпроста: абыгралі з нязначным адрывам 6:5.

Пасля завяршэння гульняў адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне лепшых ігракоў і каманд. Сярод лепшых дзятлаўскіх хакеістаў падарункам адзначаны нападаючы Раман Котаў. Наша каманда “Алмаз” узнагароджана кубкам, дыпломамі, медалямі і прэміямі.

Варта зазначыць, што кубкам папоўнена скарбонка ўзнагарод гэтай каманды: дзятлаўчане былі пераможцамі рэспубліканскага турніру “Залатая шайба” ў 2016 і 2019 гадах.

Уручаючы заслужаныя ўзнагароды дзятлаўчанам, дырэктар Лідскай ДЮСШ Аляксандр Кузняцоў пажадаў “Алмазу” бліскуча выступіць і на рэспубліканскай лядовай арэне.

Пасля гульні карэспандэнтка газеты пацікавілася ўражаннямі ад лядовых баталій.

Дзмітрый Ёда, начальнік аддзела спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама: нашы намаганні далучаць школьнікаў да заняткаў хакеем даюць добры плён. З 2016 года мы трэніруемся ў Лідзе і Баранавічах, удзельнічаем у разнастайных турнірах і маем вынік – чэмпіёны! Вялікі дзякуй усім, хто дапамагае і справай, і словам, трэнерам, бацькам, балельшчыкам – за падтрымку. Гульні атрымаліся цікавыя, хлопцы паказалі свой нязломны характар, волю да перамогі.

Валерый Петрыкевіч, балельшчык з вялікім стажам, дзядуля  юнага хакеіста Міхаіла Петрыкевіча: прысутнічаю на чацвёртым першынстве, бо Міхась пачаў гуляць у хакей з другога класа. Магу, як былы настаўнік фізкультуры, упэўнена сказаць: у Дзятлаве – перспектыўная каманда! Якая добрая пяцёрка –Раман Котаў, Ягор Салавей, Яўген Ёда, мой унук Міхась Петрыкевіч, Улад Касцюкевіч! Калі навучацца гуляць больш з’яднана, сапернікам мала не падасца!

Наталля Гародка, матуля Расціслава Гародкі, іграка пад № 42: вельмі “хварэлі” за нашу каманду. Прыехала на гульні з дачкой, якраз у мяне водпуск, атрымалі задавальненне ад гульні і перамогі. Так трымаць!

Юлія Юргель, матуля юнага варатара Стаса Юргеля: мы сёння пабачылі напружаную гульню. Асабліва хваляваліся за сустрэчу нашых хакеістаў  з прадстаўнікамі Смаргоні.Выйгралі! Малайцы!

Інэса МІХАЙЛОЎСКАЯ

Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

administrator

Recent Posts

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

12 часов ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

12 часов ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

13 часов ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

13 часов ago

Макроэкономическая стабильность и повышение качества жизни. Александр Лукашенко назвал базовые цели ЕАЭС

Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…

14 часов ago

Программа заключительных мероприятий XV Республиканского фестиваля национальных культур

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

14 часов ago