Дзень нараджэння валейбола прынята адзначаць ва ўсім свеце ў дзявяты дзень лютага. Ён з’явіўся ў амерыканскім мястэчку ў 1895 годзе. Гэта самая папулярная і бяспечная гульня з мячом на планеце.
Каманды Дзятлаўскага раёна з’яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі і неаднаразовымі пераможцамі чэмпіянату Гродзенскай вобласці па валейболе.
Напярэдадні дню нараджэння валейболаадбыўся раённы турнір сярод жаночых каманд. У ім прынялі ўдзел пяць каманд. На спартыўнай базе сярэдняй школы № 3 г. Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча валейбалісткі паказалі годны ўзровень гульні, ратавалі кожны мяч і дапамагалі сваёй камандзе. Па выніках спаборніцтваў у падгрупах і фінальных сустрэч месцы размеркаваліся наступным чынам: першае– “Белтэрміз”, другое– “Дзятлаўскі ФСК”, трэцяе–“Хвінявічы”,чацвёртае – сярэдняя школа № 3 г. Дзятлава імя і. Ю. Філідовіча, пятае – сярэдняя школа № 1 г. Дзятлава імя А. М. Чурылы.
Пераможцы былі ўзнагароджаны кубкам. Гульцам каманд, якія занялі прызавыя месцы, уручылі медалі.
Дзятлаўскі раённы фізкультурна-спартыўны клуб жадае ўсім спартсменам спрыту і смеласці, грацыі і прыгажосці, упэўненасці і мэтанакіраванасці, здароўя і непераможнага духу,атрымліваць ад гульні неверагодны зарад бадзёрасці і добры настрой.
Падрыхтаваў Ягор САРАЧЫНСКІ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Белорусская теннисистка Арина Соболенко успешно провела стартовый поединок турнира WTA-1000 в канадском Торонто с призовым…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
С целью реализации Комплекса дополнительных мер по оказанию профилактического воздействия в отношении трудоспособных граждан, не…
Жнівень – хвалюючы месяц для моладзі, якая заступае на першыя працоўныя месцы. Значнае папаўненне ў…
С 8 августа в Беларуси официально стартует летне-осенний сезон охоты на водоплавающую и болотную дичь.…
Уважаемые родители, от того, как организовано рабочее место вашего ребенка, напрямую зависят его осанка, зрение…