Дзень нараджэння валейбола прынята адзначаць ва ўсім свеце ў дзявяты дзень лютага. Ён з’явіўся ў амерыканскім мястэчку ў 1895 годзе. Гэта самая папулярная і бяспечная гульня з мячом на планеце.

Каманды Дзятлаўскага раёна з’яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі і неаднаразовымі пераможцамі чэмпіянату Гродзенскай вобласці па валейболе.

Напярэдадні дню нараджэння валейболаадбыўся раённы турнір сярод жаночых каманд. У ім прынялі ўдзел пяць каманд. На спартыўнай базе сярэдняй школы № 3 г. Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча валейбалісткі паказалі годны ўзровень гульні, ратавалі кожны мяч і дапамагалі сваёй камандзе.  Па выніках спаборніцтваў у падгрупах і фінальных сустрэч месцы размеркаваліся наступным чынам: першае– “Белтэрміз”, другое– “Дзятлаўскі ФСК”, трэцяе–“Хвінявічы”,чацвёртае – сярэдняя школа № 3 г. Дзятлава імя і. Ю. Філідовіча, пятае – сярэдняя школа № 1 г. Дзятлава імя А. М. Чурылы.

Пераможцы былі ўзнагароджаны кубкам. Гульцам каманд, якія занялі прызавыя месцы, уручылі медалі.

Дзятлаўскі раённы фізкультурна-спартыўны клуб жадае ўсім спартсменам спрыту і смеласці, грацыі і прыгажосці, упэўненасці і мэтанакіраванасці, здароўя і непераможнага духу,атрымліваць ад гульні неверагодны зарад бадзёрасці і добры настрой.

Падрыхтаваў Ягор САРАЧЫНСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles

Похожие публикации