Дзятлаўскія валейбалісткі – на п’едэстале лідараў рэспублікі

У Раўбічах у фінале рэспубліканскай спартакіяды па валейболе сярод дзяцей і юнацтва, якія займаюцца ў групах і секцыях па месцы жыхарства, бронзавую перамогу атрымала каманда дзяўчынак Гродзенскай вобласці, за якую выступалі дзятлаўчанкі 2011-2012 гадоў нараджэння пад кіраўніцтвам трэнера секцыі па валейболе раённага фізкультурна-спартыўнага клуба Васіля Русіна.

У гісторыі валейбола Дзятлаўшчыны гэта першая вялікая перамога, якая не толькі прывяла нашых зямлячак на п’едэстал лепшых, але дала ім выдатную магчымасць сёлета 10-15 кастрычніка выступіць у горадзе Валгаградзе Расійскай Федэрацыі на этапе спартакіяды Саюзнай дзяржавы па валейболе ў сваёй узроставай катэгорыі.

Гонар Прынёмання і Дзятлаўскага раёна на фінале ў Раўбічах адстойвалі восем нашых юных зямлячак: Ангеліна Ламака, Марыя Масейчык, Паліна Халопік, Кацярына Лявошка, Вікторыя Яраш, Яна Календа, Уладзіслава Лявончык, Паліна Філідовіч. Яны прайшлі няпросты шлях ад пачатку сезона спаборніцтваў, паспяховага абласнога выступлення да рэспубліканскіх баталій, дзе каля турнірнай сеткі сустрэліся самыя моцныя.

У фінальных гульнях сышліся сем каманд: па адной ад кожнай вобласці і горада Мінска. Дзятлаўчанкам давялося спаборнічаць з вельмі сур’ёзнымі саперніцамі. Прабіваючыся да бронзавай перамогі, з лікам 2 : 1 яны абыгралі Мінск. Ва ўпартай барацьбе саступілі 1 : 2 Брэсту. Аднак паражэнне не выбіла дзятлаўскіх валейбалістак з каляі: у фінале яны выйгралі каманду Гомельскай вобласці 2 : 1. Стальную спартыўную волю і загартоўку ў час баталій праявіла капітан каманды, гулец асноўнага саставу Паліна Халопік, якая пасля хваробы выйшла на пляцоўку ў трэці дзень спаборніцтваў і ўнесла ўпэўнены ўклад у перамогу.

– Мы рады, што ўвайшлі ў лік прызёраў рэспублікі, – падзяліўся ўражаннямі Васіль Русін. – Аднак трэцяе месце – не выпадковасць, а вынік напружанай двухгадовай працы спартсменак. Як бачым, яна была не дарэмнай: дзяўчаты праявілі характар і заявілі аб сабе на ўсю краіну.

– Шчыра віншуем каманду з бронзавай перамогай, дзякуем трэнеру за прафесіяналізм, укладзеныя працу і час. Удзячнасць адрасуем таксама бацькам дзяўчат і ўсім, хто падтрымліваў валейбалістак, настройваў іх на вынік, – зазначыла дырэктар раённага ФСК Вольга Васіленка. – Спартсменкі даказалі, што дзятлаўская школа валейбола здольная дастойна канкурыраваць на рэспубліканскім узроўні. Жадаем камандзе новых поспехаў.

Ірына СТЫРНІК

Фота ўдзельнікаў

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Дзятлаўшчына стане тэмай першага выпуска новага тэлепраекта

Дзятлаўскі раён стане першым у цыкле тэлеперадач тэлеканала “ВоенТВ” з рабочай назвай “У добры шлях”,…

10 часов ago

Адзін дзень са студатрадам

Практыка ў раённай газеце – гэта новыя эмоцыі штодня. За два тыдні мне прыйшлося паспрабаваць…

11 часов ago

Карыстайцеся інтэрактыўнай картай “аднаго акна”

Для ажыццяўлення агульнай каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, службы “адно акно” Міністэрствам юстыцыі распрацавана…

12 часов ago

Пытанне – адказ. Якія лішкі з агарода можна здаць у нарыхтоўку?

Дзятлаўчане цікавяцца: ці прымае сёлета Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства сезонную прадукцыю ад фізічных асоб і…

13 часов ago

Праект “#Місія 101: той, кім я ганаруся”. Данііл Вяргун: “Работа з настаўнікам – гэта поўнае пагружэнне”

Ратаўнікі Беларусі – сапраўдныя прафесіяналы, мужныя, валявыя, рашучыя, адказныя. Яны супрацьстаяць стыхіі, абараняюць жыццё і…

13 часов ago

Урожайность зерновых превышает прошлогоднюю по всем областям

Урожайность зерновых превышает прошлогоднюю по всем областям страны, сообщили в пресс-службе Министерства сельского хозяйства и…

15 часов ago