Дзятлаўскія сыраробы – не толькі ў сырах майстры

Зімовая спартакіяда-2021 прайшла сярод падраздзяленняў і філіялаў ААТ “Молочный Мир”.

Удзельнікі спартыўнага свята, якое ладзілася пад дэвізам “Сіла ў адзінстве!”, сустрэліся на базе санаторыя “Азёрны”. Зімовая лыжня сабрала 15 каманд, якія спаборнічалі на дыстанцыі ў два кіламетры.

На адкрыцці спартакіяды з віншавальным словам выступіла генеральны дырэктар ААТ “Молочный Мир” Марына Анікеева.

– Наша сіла – у адзінстве! Мы “Молочный Мир”, – аб’явіла Марына Яўгенаўна.

Каманды знаходзіліся на лыжні каля дзвюх гадзін. Балельшчыкі і госці таксама змаглі паўдзельнічаць у зімовых забавах: лыжы, катанне на каньках, санках, цюбінгах, боўлінг, плаванне ў аквапарку санаторыя – выбар быў на любы густ. Частавалі гарачай гарбатай у тэрмасах, а для дзяцей арганізавалі салодкі пачастунак.

Па выніках лыжнага забегу пераможцаў вызначылі як у камандным, так і ў асабістым заліку. Яны былі ўрачыста ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі, якія ўручала генеральны дырэктар прадпрыемства.

Так, пераможцам асабістага першынства сярод мужчын стаў Канстанцін Маркевіч, вадзіцель транспартнага цэху; другое месца заняў Аляксандр Сямашка, апаратчык вытворчасці сухіх малочных прадуктаў вытворчага цэху “Скідаль”; замкнуў тройку лідараў Аляксандр Рыгосік, сырароб па паспельванні сыроў вытворчага цэху “Бераставіца”.

У асабістым першынстве сярод жанчын лідзіравала Вольга Варабей, начальнік цэху па вытворчасці марожанага і сухіх малочных прадуктаў; другой на фінішы была Галіна Шкода, начальнік аддзела працы і заработнай платы Шчучынскага філіяла ААТ “Молочный Мир”; трэці вынік – у Кацярыны Чубоўскай, аператара ЭВМ.

Пераможцай каманднага першынства стала каманда Дзятлаўскага філіяла ААТ “Молочный Мир”; на другім месцы – каманда вытворчага цэху “Бераставіца”; трэцяе месца ў каманды вытворчага цэху “Скідаль”.

Пасля ўрачыстага закрыцця лыжні ўдзельнікі і госці свята правялі флэш-моб “Сіла ў адзінстве”. Каманды стаялі ў выглядзе пяці алімпійскіх кольцаў і выпусцілі ў неба рознакаляровыя паветраныя шары, як сімвал адзінства розных народаў і нацый, розных меркаванняў.

Мерапрыемства закончылася канцэртнай праграмай, дзе гучалі пранікнёныя вершы і песні пра сяброўства, мір, Радзіму, з гумарам праходзілі гульні, дэманстраваліся сцэнкі.

Спартыўнае свята ААТ “Молочный Мир” чакае ўсіх зноў роўна праз год!

Ірына СТЫРНІК

administrator

Recent Posts

Белорусские аграрии намолотили 4 млн тонн зерна

Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

4 часа ago

Вас памятае свет уратаваны. Жыццё – у ахвяру за дзясяткі жыццяў

Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…

4 часа ago

“Адчыні дзверы ў будучыню для юных фантазёраў”

Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…

4 часа ago

Набор невест ОТКРЫТ!

Мечтаешь примерить белое платье и почувствовать себя невестой, даже если до свадьбы ещё далеко? Или…

5 часов ago

Канікулы-2026. Урок бяспекі з першых рук

У аздараўленчым летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы прайшоў тэматычны дзень “Закон, бяспека і паспяховы…

5 часов ago

В Беларуси выросло пособие по уходу за человеком старше 80 лет или инвалидом I группы

В Беларуси с 1 августа выросло пособие по уходу за пожилым человеком старше 80 лет…

5 часов ago