З 16 чэрвеня па 3 ліпеня ў Рэспубліканскай галерэі Саюза мастакоў “Палац мастацтва” ў Мінску праходзіць персанальная выстава жывапісу нашага земляка Івана Козела “Вабяць родныя прасторы”.

Мастак расказаў, якія яго палотны пабачаць жыхары і госці сталіцы.

– Гэта выстава прысвячаецца персанальнаму юбілею – 60-годдзю аўтара. На ёй прадстаўлены каля 30 мастацкіх твораў, пераважна краявіды Дзятлаўшчыны і Навагрудчыны, таксама куточкі Беларусі, па якіх я вандраваў, рабіў замалёўкі. Увайшлі і грунтоўныя творы, напісаныя мною ў майстэрні пад уражаннем ад родных мясцін ­ “Дзятлаўская старонка”, “Край Адама Міцкевіча”, “Жыровіцкая святыня”, “На Ракуцёўшчыне лета” (сюжэт па мясцінах Максіма Багдановіча). У адкрыцці ўдзельнічала кіраўніцтва Беларускага саюза мастакоў – Андрэй Басалыга, Наталля Шаранговіч,  члены таварыства, наш зямляк, навуковец Вадзім Лакіза.

– Ці часта ладзіце мастацкія выставы?

– Гэта дванаццатая мая персанальная экспазіцыя. Мае творы экспанаваліся ў Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі, Музеі гісторыі беларускага кіно ў Мінску. Выстава, прысвечаная 520-годдзю Дзятлава, выстаўлялася ў Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў.

– Іван Мікалаевіч, дзе знайшлі свой сталы дом вашы карціны?

– Мае працы знаходзяцца ў калекцыях  Палаца мастацтва, музея Адама Міцкевіча ў Навагрудку, Гісторыка-культурнага музея ў Заслаўі, Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея, у прыватных зборах у Беларусі, Расіі, ЗША, Перу.

– Ці варта чакаць вашу юбілейную выставу ў нас на Дзятлаўшчыне?

– Я не супраць, калі атрымаецца вырашыць арганізацыйныя моманты і размясціць яе.

Наталля АВЯРЧУК

Фота прадастаўлены Іванам Козелам

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

За тысячныя намалоты – пашана і шчыры “дзякуй”

Камбайнавыя экіпажы і вадзіцеляў, якія перасягнулі вынікі ў тысячу тон, ушаноўвалі ў філіяле “АграМілк” РУП…

6 часов ago

Нам доверена память. Начались поисковые работы на Дятловщине (фотофакт)

Бойцами 52-го отдельного специализированного поискового батальона совместно с коллегами из других поисковых групп проводятся работы вблизи…

7 часов ago

Увага – на зберажэнне здароўя насельніцтва

Пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі прайшло чарговае пасяджэнне савета па дэмаграфічнай бяспецы з…

8 часов ago

ГрадусПлюс. Аварыйная сітуацыя выпраўлена аператыўна

У сацыяльнай сетцы TikTok з’явіўся відэаролік, аўтар якога непакоіцца аб тым, што вада ў рацэ…

12 часов ago

Электробезопасность при производстве сельскохозяйственных работ в охранных зонах линий электропередачи

Во время уборочной кампании и заготовки кормов вблизи линий электропередачи и в охранной зоне работают…

13 часов ago

В Дятлово состоялся третий игровой день турнира по мини-футболу «Футбольные каникулы»

Летний футбольный марафон набирает обороты, и на этот раз интрига закрутилась по-настоящему!  Результаты третьего тура: …

13 часов ago