Дзятлаўскі ТІЦ інфармуе

Мінулі два месяцы 2024 года.

Якімі яны былі для турыстычнай сферы Дзятлаўшчыны? З упэўненасцю можна сказаць – актыўнымі! Згодна з метадычнымі рэкамендацыямі Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь студзень быў прысвечаны адукацыйнаму турызму.

 

Для пачатку правялі дні інфармавання ў некалькіх школах, растлумачылі сутнасць адукацыйнага турызму, прапанавалі маршруты, якімі можна скарыстацца, каб зацікавіць школьнікаў гісторыяй роднага краю. Галоўны спецыяліст аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама Алена Гарановіч распрацавала графік наведвання экскурсій і паралельна з гэтым школьных музеяў горада і раёна. Зладжанасць і паслядоўнасць у арганізацыі далі станоўчы вынік. На сённяшні дзень спецыялістам па турызме, атэставаным экскурсаводам праведзена 19 экскурсій з наведваннем музеяў гімназіі № 1, сярэдняй школе № 3 і сярэдняй школе №1 горада Дзятлава.

Асаблівая ўвага была нададзена папулярызацыі экскурсійных аб’ектаў і турыстычна-экскурсійных маршрутаў патрыятычнай накіраванасці, прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны, наведванню мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і партызанскай славы, генацыду беларускага і яўрэйскага народаў на Дзятлаўшчыне. Інфармацыя пра мерапрыемствы ў рамках месячніка адукацыйнага турызму размяшчалася ў сацыяльных сетках Instagram, Fasebook (14 артыкулаў), у сетцы Tik-Tok Visit_dyatlovo (7 відэаролікаў), на старонках і сайце газеты “Перамога” (3 публікацыі).

 

Люты быў прысвечаны лячэбна-аздараўленчаму і медыцынскаму турызму. Згодна з планам правядзення месячніка таксама былі арганізаваны дні інфармавання ў Раклевіцкай сярэдняй школе (сайт газеты “Перамога” – “Адзіны дзень галасавання. Абмеркавалі актуальныя тэмы”), а таксама спецыялісты сектара спорту і турызму сумесна з турыстычным цэнтрам наведалі санаторый «Альфа-Радон» і двойчы санаторый «Радон», дзе сустрэліся з кіраўніцтвам установаў і адпачывальнікамі.

Вынік наведвання – экскурсіі для замежных гасцей, якія папраўляюць здароўе ў санаторыях. У сацыяльных сетках ТІЦа тэма месячніка асветлена ў 12 артыкулах і 2-х відэароліках.

У сакавіку пачынаецца месячнік прамысловага турызму. Спадзяёмся, што ён будзе не менш актыўным, чым два папярэднія.

Алена Абрамчык,
спецыяліст па турызме Дзятлаўскага раённага турыстычнага інфармацыйнага цэнтра

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

10 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

10 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

11 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

12 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

12 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

1 день ago