Адным з запамінальных святочных аб’ектаў на раённых “Дажынках” стала выстава-дэгустацыя хлебабулачных вырабаў ад Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства.

Заслужана арганізацыя стала лепшай у адной з конкурсных намінацый фестывалю. Гэта пачэсная, але не адзіная ўзнагарода ў скарбонцы нашых хлебапёкаў. Аб конкурсным жыцці, падрыхтоўцы да святаў і мадэрнізацыі расказала начальнік аддзела прамысловасці, нарыхтовак, знешнеэканамічнай дзейнасці і рынкаў Дзятлаўскага філіяла Вольга Лялей:

– Лета было гарачым для нашага калектыву ў плане ўдзелу ў конкурсах і святочных мерапрыемствах, дзе мы прадстаўлялі сваю хлебабулачную і кандытарскую прадукцыю. Не так даўно вярнуліся з каравай-фэста “Бацькава булка” ў Свіслачы, дзе да пачатку свята ладзіўся аднайменны рэспубліканскі конкурс, куды мы вазілі тры ўзоры сваёй прадукцыі. Наш рулет “Блізнятка” стаў сярэбраным прызёрам у адной з пяці конкурсных намінацый – “Сучасныя віды хлеба”. На самім фестывалі мы стаялі з продажам сваёй прадукцыі. Скажу шчыра, чарга да нашага прылаўка не заканчвалася, усе вельмі хвалілі дзятлаўскія вырабы. Раскупілі ўсё! Нядаўна мы падалі заяўку на рэспубліканскі конкурс “Смаката” ў Мінску, дзе мінулы раз заваявалі гран-пры, сярэбраны і залаты медалі. Спадзяёмся, сёлета пакажам не горшы вынік.

– Што за сюрпрызы былі падрыхтаваны да раённых “Дажынак”?

– Усім калектывам выпякалі вялікі святочны каравай на 40 кілаграмаў, які выстаўляўся побач з цэнтральнай святочнай сцэнай. Таксама падрыхтавалі караваі для гасцей Дзятлаўшчыны і для кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў раёна, удзельнічалі разам з землякамі ў раённым конкурсе “Матулін каравай”. Фурор зрабіла выстава-дэгустацыя прадукцыі хлебнага цэха на “Дажынках”, якую наведала і кіраўніцтва раёна, і госці фестывалю. Там  мы прадставілі выпечку аднаго дня: 23 найменні вырабаў хлебнага цэха ад розных відаў хлеба і батонаў да кандытарскіх вырабаў – рулеты, булачкі з рознымі начынкамі. Сярод іх – хлеб “Здравушка” з насеннем ільну, рулет-прызёр “Блізнятка”, у якім пераплятаюцца дзве “касы” з рознымі начынкамі (напрыклад, мак і карыца). Ён вельмі смачны і прыгожы ў разрэзе. Адзначу, што ўсю прадукцыю, прадэманстраваную на выставе, можна знайсці ў рознічным гандлі ў магазінах горада і раёна. Вельмі прыемна, што нашу працу ацанілі, адзначылі дыпломам пераможцаў конкурсу на лепшае гандлёвае месца “Дажынак-2024”. У кожным бохане – заслуга і залатыя рукі нашых майстроў-хлебапёкаў. Будзем і надалей старацца радаваць сваіх пакупнікоў.

– Які хлеб самы любімы ў спажыўцоў?

– Самым папулярным у дзятлаўчан застаецца хлеб “Прыазёрны”, які мясцовыя жыхары называюць “кірпічык”, аднак у нашым арсенале, акрамя фармавога, ёсць пяць відаў падавога хлеба: чаргуем іх, кожны дзень выпякаючы новы гатунак. Прыемна, што наш хлеб і булачкі любяць не толькі на Дзятлаўшчыне, прадукцыя хлебнага цэха пастаўляецца ў сем раёнаў Гродзеншчыны. Для паляпшэння якасці хлеба праводзім планавую мадэрнізацыю вытворчасці: у маі ўстанавілі новы цестамясіцель, цяпер набываем цестадзялільнік для чорнага хлеба. Якасны і смачны хлеб гатуецца на сучасным абсталяванні па традыцыйных рэцэптах на радасць людзям.

Наталля АВЯРЧУК
Фота аўтара, Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

1 час ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

5 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

6 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

23 часа ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

24 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago