Дзятлаўская раённая бібліятэка адкрыла “БібліяАрбат”

Пачатак лета – гэта заўсёды час для весялосці, драйву і незабыўных прыгод. Менавіта такую атмасферу падарыла дзецям Дзятлаўская раённая бібліятэка, якая запрасіла хлопчыкаў і дзяўчынак на незвычайнае свята. На некалькі гадзін бібліятэчная пляцоўка ператварылася ў сапраўдны “БібліяАрбат” – чароўны свет, напоўнены звонкім смехам, творчасцю і цудамі.

З самага пачатку дзеці трапілі ў вір весялосці, бо на пляцоўцы іх сустракалі самыя бліскучыя майстры добрага настрою – вясёлыя клоўны Клёпа і Ірыска. Яны імгненна зарадзілі кожнага госця пазітывам, наладзілі на гульнявы лад.

Каб падарожжа па “Арбаце” было па-сапраўднаму азартным, кожная каманда атрымала спецыяльную карту падарожніка. Задача была творчай: прайсці чатыры неверагодныя лакацыі, на кожнай з якіх трэба было выканаць заданні і атрымаць запаветны смайлік.

Першай сустракала гасцей Казачная лакацыя. Тут дзяцей чакаў сюрпрыз: цэлы калейдаскоп рухомых гульняў і запальных танцаў.

Тэатральная лакацыя запрасіла юных гасцей уключыцца ў захапляльны квэст-дэтэктыў “У пошуках залатога ключыка”. Кемлівасць, логіка і акцёрскае майстэрства дзятлаўскіх дзяцей перамаглі.

Адчуць дух роднага краю і дакрануцца да вытокаў дапамагла Фальклорная лакацыя. Гэта месца, дзе літаральна ажывалі народныя традыцыі, трапныя прымаўкі і старадаўнія забавы. Для тых, хто прагнуў актыўнага руху і інтэлектуальных баталій, працавала “Гульнёвая лакацыя – тэрыторыя абсалютнага драйву і безлімітных забаў. Тут усіх чакалі шашкі, настольныя гульні і мноства іншых цікавінак, дзе кожны змог знайсці занятак па душы і праявіць свае здольнасці.

Свята атрымалася яркім і душэўным. Самыя актыўныя ўдзельнікі былі ўзнагароджаны дыпломамі.

Марына БОРТКА,
бібліятэкар

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Семінар-вучоба. Аб’ектам гісторыка-культурнай спадчыны – асаблівая ўвага

У раённым выканаўчым камітэце пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі з удзелам начальніка аддзела…

18 минут ago

Юрий Караев потребовал предельной мобилизации сил и жесткой дисциплины на уборочной

На заседании облисполкома под руководством главы региона Юрия Караева обсудили «горячую» тему уборочной кампании, которая…

45 минут ago

«Жатва без потерь и сохранение урожая». Константин Бурак о первостепенных задачах аграриев

Уборочная кампания без потерь и сохранение урожая - первостепенные задачи не только для аграрного сектора,…

48 минут ago

Министры, местная вертикаль и дипломаты. Подробности кадрового дня у Александра Лукашенко

Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 июля рассмотрел кадровые вопросы. Глава государства назначил: Ольшевского Вадима Ивановича-…

2 часа ago

Как часто в Гродненской области распоряжаются досрочно семейным капиталом

По состоянию на 1 июля в Гродненской области было принято 12,1 тысячи решений о досрочном…

5 часов ago

Служба в Дятловском отделе Департамента охраны Министерства внутренних дел — выбор тех, кто думает о будущем

Сегодня стабильность — это не абстрактное слово, а конкретные условия жизни. Служба в органах внутренних…

6 часов ago