Дзятлаўскаму аддзелу ўнутраных спраў – 80 гадоў (+відэа)

У раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт, прымеркаваны да Дня беларускай міліцыі і 80-годдзя аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама.

“Служым мы не за славу і пашану…” – гучалі на пачатку мерапрыемства словы песні ў выкананні супрацоўніка Упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама Андрэя Грыгор’ева. І гэта сапраўды так. Але супрацоўнікі дзятлаўскай міліцыі па праву заслугоўваюць павагу і пашану.

Начальнік аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Біль выказаў цёплыя словы падзякі сваім калегам, ветэранам аддзела ўнутраных спраў, а таксама іх родным і блізкім, якія сваім клопатам штодзень дапамагаюць у службовых буднях. Ён павіншаваў калегаў са святам, пажадаў моцнага здароўя, шчасця, жыццёвых сілаў, поспехаў у рашэнні службовых задач.

Старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік у сваім выступленні зазначыў, што супрацоўнікі дзятлаўскай міліцыі – мужныя, самаадданыя людзі, гатовыя ў любой, нават самай крытычнай сітуацыі, прыйсці на дапамогу і абараніць людзей. Асаблівыя словы падзякі выказаў ветэранам, падзякаваў усяму асабоваму саставу за дастойную службу, прафесійныя дзеянні пры выкананні абавязкаў, пажадаў вытрымкі, цярпення, дабрабыту. Аляксандр Дубовік узнагародзіў работнікаў аддзела ўнутраных спраў Ганаровымі граматамі, Падзячнымі пісьмамі Дзятлаўскага райвыканкама, Падзячнымі пісьмамі раённага Савета дэпутатаў.

Павіншаваў са святам дзятлаўскіх міліцыянераў намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УУС Гродзенскага аблвыканкама Віталь Стасюкевіч, падзякаваў за службу, пажадаў здароўя, энергіі, дабра. Ён таксама не пакінуў лепшых работнікаў без узнагародаў – уручыў нагрудны знак, Ганаровыя граматы, Падзякі Упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама.

Асобна былі ў гэты дзень ўшанаваны людзі, якія прайшлі доўгі службовы шлях ад простага міліцыянера да начальніка Дзятлаўскага АУС. Гэта Пётр Грымута, Аляксандр Ламака, Іван Верамейка, Анатоль Жалнерчык, Аляксандр Біль. Асаблівыя словы падзякі, прызнання вопыту і мудрасці гучалі ў адрас ветэранаў дзятлаўскай міліцыі, усе прысутныя з іх у зале атрымалі памятныя падарункі.

Любое свята – гэта ганаровыя госці, віншаванні і пажаданні. У работнікаў Дзятлаўскага АУС таксама шмат сяброў. Шчырыя пажаданні міру, удачы, удзячнасці за нясенне службы гучалі ад кіраўнікоў сілавых структур, прадстаўнікоў арганізацый, прадпрыемстваў, грамадскіх аб’яднанняў раёна.

Прыгожым музычным падарункам сталі выступленні раённых артыстаў і Гродзенскай абласной філармоніі.

Святлана ГРЫШЫНА
Вольга ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

20 минут ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

58 минут ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

3 часа ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

3 часа ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

4 часа ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

4 часа ago