27-я міжнародная выстава-кірмаш турыстычных паслуг “Адпачынак-2025” адкрылася сёння на пляцоўках шматфункцыянальнага культурна-спартыўнага комплексу “Мінск-арэна” і прадоўжыць сваю работу да 29 сакавіка.
Удзел у ёй прымаюць больш за 500 экспанентаў з 13 краін і ўсіх рэгіёнаў Беларусі. Арганізацыю паказу ажыццяўляе Нацыянальны выставачны цэнтр “БелЭкспа” пры падтрымцы Міністэрства спорту і турызму і Нацыянальнага агенцтва па турызме.
Удзел у выставе-кірмашы прымае і Дзятлаўскі раён. Турыстычны патэнцыял нашага краю наведвальнікам прадстаўляюць спецыялісты сектара спорту і турызму райвыканкама, раённага турыстычнага інфармацыйнага цэнтра, Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў, артысты і калектывы раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці.
Як расказала галоўны спецыяліст сектара спорту і турызму райвыканкама Наталля Калодка, сёлета наш раён прапануе навінкі і напрацоўкі, а таксама прадаўжае рэкламаваць турыстычныя маршруты раёна з акцэнтам на экалагічным “Зялёнымі сцяжынкамі па Ліпічанскай пушчы”.
На конкурс сувенірнай прадукцыі дзятлаўчане прывезлі лінейку ад свайго брэнда – Дзятліцы: чайную калекцыю “Двор Зецела”, якая знаёміць з уладальнікамі мястэчка, калекцыю свечак “Ля вытокаў духоўнасці” з выявамі храмаў, набор шарыкавых ручак з найменнямі папулярных маршрутаў і такі ж набор бірулек. Створана і паліграфічная прадукцыя, таму спецыялісты спадзяюцца, што Дзятлаўшчына не толькі будзе ярка прадстаўлена на выставе, але і ўдасца наладзіць кантакты з новымі тураператарамі і патэнцыяльнымі кліентамі, што паспрыяе далейшаму развіццю турызму ў раёне.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#туризм #Дятловщина
87,6% белорусов заявили о доверии Президенту Беларуси. При этом наибольшие оценки получили направления его деятельности,…
У Новаяльнянскай сярэдняй школе імя А. А. Шаўчук адбылася ўрачыстая цырымонія ў школьным музеі “Дзеці…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае #РАЗАМ #17Верасня #МЫедины #адзiннарод
Ужо шосты раз дзятлаўчане разам, як адна вялікая дружная сям’я, адзначылі самае маладое дзяржаўнае свята…
Урачысты мітынг, прымеркаваны да Дня народнага адзінства, прайшоў у Дзятлаве. Каля абеліска Славы сабраліся прадстаўнікі…
У Казлоўшчынскім дзіцячым садзе дзеці чыталі вершы пра Беларусь, спявалі песні, вадзілі карагоды. У групах…