Дзятлаўшчына памятае. Да 80-годдзя Вялікай Перамогі. Сцяпан Лейка

Сцяпан Ігнацьевіч нарадзіўся 18 верасня 1922 года ў вёсцы Заполле Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. У гады Вялікай Айчыннай вайны з’яўляўся партызанам асобага казачага атрада 1-й Беларускай кавалерыйскай партызанскай брыгады.

З успамінаў Сцяпана Лейкі:

“У красавіку 1944 года наш асобны партызанскі атрад разгарнуўся ў дывізіён. Ён складаўся з двух кавалерыйскіх эскадронаў і кулямётна-кавалерыйскага падраздзялення.

Прыпамінаецца паспяховая засада на тракце Баранавічы – Стаўбцы ля вёскі Паланечка. Па даных разведкі, немцы старанна сачылі за станам тэлефоннай лініі ўздоўж гэтага тракта. І хоць ад нашага ляснога лагера да яго было 35 кіламетраў, камандаванне атрада вырашыла правучыць немцаў, разладзіць сістэму сувязі на гэтым участку дарогі. Для засады была выбрана паўднёвая ўскраіна вёскі Паланечка. Сюды выйшлі нашы асноўныя сілы, астатнія партызаны пад камандаваннем Мікалая Кліменкі павінны былі перарэзаць тэлефонную лінію за некалькі кіламетраў на паўднёвы ўсход і прыкрыць нашы галоўныя сілы з боку пасёлка Мір.

Справа ад тракта за пабудовамі ў палісадніках заляглі партызаны пад кіраўніцтвам Фёдара Ватоліна. Тут устанавілі і нашу “кацюшу”, і пушку.

Мясцовасць злева перакрывалася агнём 20 стралковых і ручных кулямётаў партызанскай засады.

Пацягнуліся хвіліны чакання. Ноч. Мяцеліца. Камандаванне занепакоілася: ці нездарма марозім людзей?

Але ў трэцяй гадзіне ночы ўперадзе заміргаў ліхтарык – сігналілі разведчыкі пра з’яўленне немцаў. Далей дзве нямецкія аўтамашыны, поўныя салдат, імкліва прыбліжаліся да месца засады.

Абстаноўку разрадзіла каманда “Агонь!”, якую падаў камандзір атрада. У гэтую ж секунду запрацавала больш за сотню партызанскіх кулямётаў, аўтаматаў, вінтовак. На гітлераўцаў абрушылася лавіна агню. Загарэлася задняя машына немцаў. Гітлераўцы, якія знаходзіліся ў пярэдняй машыне, спрабавалі адстрэльвацца. Гэтым спробам паклаў канец удалы выстал нашай пушкі. Снарад папаў у пярэднюю частку кузава, а ад яго разрыву здзэтанавала скрынка гранат, якая знаходзілася там. З фашыстамі было пакончана.

Усяго ў гэтым баі намі было знішчана 38 варожых салдат і афіцэраў, захоплена пяць ручных кулямётаў, больш за 20 аўтаматаў і вінтовак, восем тэлефонных апаратаў, многа тэлефоннага кабелю”.

Пасля вайны Сцяпан Ігнацьевіч працаваў на розных пасадах партыйных савецкіх работнікаў. У 1955 годзе быў абраны старшынёй калгаса “Чырвоны Кастрычнік” Дзятлаўскага раёна. З 1971 года працаваў старшынёй Дзятлаўскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў сельскай гаспадаркі. У 1989 годзе быў абраны старшынёй Дзятлаўскага раённага савета ветэранаў, які ўзначальваў да 2006 года.

Сцяпан Лейка ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі “За перамогу над Германіяй у гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг.”, “Партызану Айчыннай вайны ІІ ступені”, “За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна”, “Ветэран працы”, шматлікімі юбілейнымі медалямі.

Па матэрыялах Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#музей #ВОВ #ветеран

administrator

Recent Posts

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

3 часа ago

С 19 июня за борщевик и золотарник на участке будет грозить штраф до 10 базовых величин

Новые нормы закреплены в Кодексе об административных правонарушениях. В первую очередь речь идёт о борщевике…

5 часов ago

«Ночь провели спокойно». Медики о состоянии пострадавших в Брянской области пациентов

Состояние всех пострадавших в Брянской области пациентов после первой проведенной в учреждениях здравоохранения Минска ночи…

6 часов ago

Первый укос трав проведен в Беларуси на 85% запланированных площадей

В Беларуси скошено трав первым укосом на площади 1200 тыс. га, что составляет 85% от…

6 часов ago

О результатах контроля за работой УКСа по выполнению им функций заказчика

Комитетом государственного контроля Гродненской области при проверке одного из районных управлений капитального строительства, выполняющего функции…

6 часов ago

Александр Лукашенко в ходе рабочей поездки в Узденский район ознакомится с развитием племенного животноводства

Президент Беларуси Александр Лукашенко в ходе рабочей поездки в Узденский район Минской области ознакомится с…

7 часов ago