Дзятлаўшчына памятае. Да 80-годдзя Вялікай Перамогі. Марыя Ільюшэнка

Марыя Васільеўна нарадзілася 15 мая 1922 года ў сяле Калабоўка Ленінскага раёна Сталінградскай вобласці ў сям’і сялян. Вучылася ў Цараўскай сярэдняй школе.

У 1939 годзе, пасля заканчэння школы, Марыя пачала працаваць піянерважатай у Цараўскім дзіцячым доме.

Пачалася вайна. 21 дзяўчына з сяла, у тым ліку і Марыя, падалі заявы ў ваенную акругу з просьбай направіць на фронт добраахвотніцамі, але ёй адмовілі. Калі споўнілася 19 гадоў, Марыя зноў піша заяву, і вось яна разам з васьмю тысячамі дзяўчат-добраахвотніцаў у красавіку 1942 года прыбыла ў 9-ы Сталінградскі корпус супрацьпаветранай абароны 10-га асобнага батальёна. Пасля навучання спецыяльнасці дзяўчат разаслалі на пасты назірання ў Растоўскую вобласць, куды падышоў фронт.

Марыя Васільеўна ўспамінае: “Ускладзеныя на нас абавязкі назіраць за з’яўленнем у небе нямецкіх самалётаў і паведамляць аб гэтым у штаб мы выконвалі добрасумленна. Адразу і беспамылкова па шуме матораў вызначалі марку і тып самалётаў, іх колькасць, напрамак, вышыню. Нашы даныя камандаванне выкарыстоўвала ў паветраных баях і пры знішчэнні варожых самалётаў зеніткамі. Кожную хвіліну разумелі, якая адказнасць ляжыць на нас.”

Асаблівую адказнасць адчувала Марыя як начальнік назіральнага пункта. Цяжка і складана для дзяўчат несці кругласутачную вахту. Яны па дзве гадзіны стаялі на вышцы, не адрываючыся ад бінокля, а затым садзіліся за тэлефонны апарат. Калі абрывалася сувязь, даводзілася выходзіць на лінію, дзе часта падсцерагала небяспека. Пасты былі раскіданы па Доне і Волзе па ўсёй тэрыторыі Сталінградскай вобласці на адлегласці 15-20 км адзін ад другога. Жылі дзяўчаты ў зямлянках, якія самі і будавалі, складалі печы. Марыя Васільеўна ўспамінае: “На Мамаевым кургане ў тым месцы, дзе цяпер устаноўлены мемарыял героям Сталінградскай бітвы, знаходзіліся нашы зямлянкі, была зманціравана радыёстанцыя. Днём і ноччу несліся пазыўныя ва ўсе раёны вобласці. Гітлераўскія самалёты ляцелі да Волгі, захоўваючы строй як на парадзе, пікіравалі на жылыя дамы, скідваючы бомбы, а ім насустрач ужо ляцела новая група паветраных піратаў”. Аднак дзяўчаты вытрымалі ўсе ваенныя выпрабаванні.

На Сталінградскім фронце Марыя Ільюшэнка ваявала з 22 жніўня 1942-га па 2 лютага 1943 года.

Пасля Перамогі пад Сталінградам яна разам з 62-й арміяй становіцца абаронцам беларускай зямлі.

У 1944 годзе Марыя Васільеўна ўзначальвае пост ПНАС (паветранага назірання, апавяшчэння і сувязі) у вёсцы Харашкі Дзятлаўскага раёна. У той час у кажухоўскіх лясах лютавала банда Букраба. Кожную ноч бандыты прыязджалі грабіць вёскі: Харашкі, Моўчадзь, Міцькавічы. Баявы пост, якім яна камандавала, браў пад сваю ахову мясцовых жыхароў.

Дэмабілізавалася 19 ліпеня 1945 года.

Пасля вайны Марыя Васільеўна закончыла Гродзенскую партшколу, і была накіравана ў Дзятлаўскі райкам камсамола, дзе працавала другім сакратаром. У 1948- 1968 гадах Марыя Ільюшэнка – дырэктар Дзятлаўскага дома культуры. У 1968-1985 гадах яна працавала адміністратарам у гасцініцы.

Марыя Васільеўна, персанальная пенсіянерка мясцовага значэння, вяла вялікую грамадскую работу, была старшынёй аб’яднання “Ветэраны ў страі”, старшынёй таварысцкага суда пры пасялковым Савеце, членам прэзідыума раённага Савета ветэранаў вайны.

Марыя Ільюшэнка ўзнагароджана медалямі “За абарону Сталінграда”, “За перамогу над Германіяй”, “За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна”, юбілейнымі медалямі, медалём “Ветэран працы”, значком “Выдатнік супрацьпаветранай абароны” і інш.

6 лютага 2013 года Марыі Васільеўны не стала. У гісторыка-краязнаўчым музеі экспануюцца аб ёй матэрыялы.

dyatlovo.museum.by

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#музей #ВОВ #ветеран

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

3 часа ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

4 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

21 час ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

22 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

1 день ago