Сфера адукацыі асаблівая: спачатку мы выпускаем вучняў з верай у тое, што ў іх усё атрымаецца і яны знойдуць сваё прызванне, а ў выніку прымаем іх на работу ў сваю ўстанову адукацыі.
Так і наша выпускніца, настаўніца замежнай мовы Святлана Хілімончык вярнулася на сваю радзіму ў 2003 годзе. Спачатку была прызначана ў Раготнаўскую сярэднюю школу, затым – у сваю родную, Вензавецкую, адкуль яе педагог, таксама выпускніца школы, Людміла Грэйня адправіла ў прафесійны шлях.
Самая доўгая гісторыя педагагічнага суправаджэння ў Святланы Станіславаўны – маладога спецыяліста Ангеліны Кароль. Яны побач з 2011 года, з 3 класа. Пасля школы Ангеліна прадоўжыла вывучэнне нямецкай і англійскай мовы ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы і вярнулася да любімага настаўніка як калега ў 2024 годзе. Малады спецыяліст быў прызначаны настаўнікам нямецкай мовы ў Хвінявіцкую сярэднюю школу, па сумяшчальніцтве ў Вензавецкую базавую выкладаць англійскую мову.
На прафесійны выбар Ангеліны пасадзейнічала менавіта Святлана Станіславаўна: замежная мова стала яе любімым прадметам, а ўрокі заўсёды былі цікавымі і запамінальнымі.
Аднак быць прыкладным вучнем, мэтанакіраванным студэнтам – не значыць адразу стаць граматным спецыялістам. Самым цяжкім было для Ангеліны Кароль навучыцца працаваць у рэжыме шматзадачнасці. І тут на дапамогу зноў прыйшла яе педагог-настаўнік. Калі Святлана Станіславаўна наведвала ўрокі ў маладога спецыяліста, тая з задавальненнем выдыхала: абавязкова падкажа, як паступіць у той ці іншай праблемнай сітуацыі.
Ангеліна Кароль упэўнена, што менавіта настаўнік вызначае, ці ўбачыць малады педагог сябе ў прафесіі, ці застанецца ў ёй праз два гады, ці назаўсёды закрые за сабой школьныя дзверы.
Для мяне, як кіраўніка ўстановы, галоўны вынік – гэта палаючыя іскрынкамі вочы педагога на трэцім годзе работы, які не шукае другога месца, а сам рыхтуецца стаць настаўнікам, удзельнічае ў конкурсах прафесійнага майстэрства, вядзе за сабой іншых. Выніковы россып дасягненняў у маладога педагога: дыплом ІІ ступені ў другім этапе рэспубліканскага конкурсу педагагічнага майстэрства, у намінацыі “Малады настаўнік”; на працягу двух гадоў пераможца раённага конкурсу па выніках удзелу ў Тыдні педагагічнага майстэрства; дыплом Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі на ХV міжнародным фестывалі педагагічных ідэй “Прызванне – педагог” у 2026 годзе. Маюцца дасягненні і ў вучняў Ангеліны Кароль на другі этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце “Замежная (нямецкая) мова” – дыплом ІІІ ступені, у раённым конкурсе даследчых работ “Старт у навуку” па тэме “Лінгвістычныя і стуктурна-семантычныя асаблівасці фразеалагізмаў з кампанентам колеру ў нямецкай і рускай мовах”– дыплом ІІ ступені. І гэты пералік не апошні.
Паказчык замацаванасці маладога спецыяліста 100 % не таму, што не адпускаюць, а таму, што ёсць кропка апоры і росту – яе настаўнік.
Для Святланы Хілімончык настаўніцтва не нагрузка, а місія: “выдаць білет у прафесію свайму выпускніку”, надзейны мост, які дазваляе вучыцца маладому ў вопытнага і, наадварот, вопытнаму – у маладога. Малады педагог лепш разбіраецца ў лічбавых платформах, тонкасцях работы з гаджэтамі і новымі медыя. Таму Ангеліна стала настаўнікам для вопытнага калегі ў гэтых пытаннях.
Святлана Станіславаўна прызнаецца, што для яе старая мадэль “рабі, як я” дае сур’ёзны збой, таму што свет змяніўся. Веды старэюць хутчэй, чым мы паспяваем іх перадаць. Вучыцца па-новаму прыходзіцца ўсім, таму яе адказ часу – пераходзь да партнёрства.
У нашай установе ёсць унікальныя педагогі з вялікім багажом ведаў. Адны віртуозна вырашаюць канфлікт з бацькамі, другія – геніі гейміфікацыі, трэція – асы ў “лічбе”. Мая задача, як кіраўніка, падтрымліваць асяроддзе, дзе носьбіт канкрэтнага навыка вучыць другога без аглядкі на ўзрост і стаж. Так малады спецыяліст Ангеліна Кароль увайшла ў супольнасць настаўнікаў установы і замацавалася трывалымі сувязямі. Гэта і ёсць фундамент сапраўднай каманды.
Ганна ФРАНЮК,
дырэктар Вензавецкай базавай школы
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае
Размова пойдзе не пра героя сусветна вядомага рамана, а пра нашага земляка, аматара прыгожага, які…
Слонимская межрайонная инспекция охраны животного и растительного мира напоминает, что сезон охоты на лося, оленя…
В Дятловском районе имеются населенные пункты, находящиеся в зонах радиоактивного загрязнения (зона проживания с периодическим…
Школьная форма Одежда для будущего школьника должна быть легкой, мягкой, удобной в покрое, безопасной для…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
У наш час дзеці робяць першыя крокі ў лічбавай прасторы раней, чым вучацца завязваць шнуркі,…