Афіцэрамі не нараджаюцца, імі становяцца ў выніку ўпартай працы, вучобы, выхавання і пераадолення цяжкасцей. Так можна сказаць і пра нашага земляка, дзятлаўчаніна Арцёма Камароўскага, курсанта другога курса Інстытута пагранічнай службы.
Сам ён прызнаецца, што ў дзяцінстве быў тым самым непаседам, якога бацькі ледзь заганялі дадому – спартыўная пляцоўка, секцыі па хакеі, футболе, баскетболе – усё, дзе можна бегаць, змагацца і перамагаць. Самы яркі ўспамін Арцёма – гэта спаборніцтвы па хакеі “Залатая шайба”. Да гэтага часу пах лёду і той адрэналін, калі забіваеш вырашальную шайбу, не пакідае яго. А самае важнае, перамогі на “рэспубліцы” навучылі, што адзіночкай на полі шмат не наваюеш, патрэбна каманда.
Да 8-га класа Арцём вучыўся ў сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава. Імкнуўся быць усюды: на ўроках, сцэне, у спорце. Але самы круты паварот у яго жыцці здарыўся ў 2020 годзе, калі ён паступіў у Мінскае гарадское кадэцкае вучылішча.
– Скажу праўду: першыя месяцы было цяжка, нават нягледзячы на спартыўную загартоўку. Але менавіта там я знайшоў сапраўдных сяброў – такіх, з кім можна і ў разведку, і ў штурм, упершыню адчуў, што такое ваеннае братэрства. А яшчэ – там улюбіўся ў пагранічную службу. Ведаеце, чаму? Наша вучылішча курыравалі органы пагранічнай службы, і я кожны дзень бачыў годныя прыклады афіцэраў: палкоўнікі Сяргей Волкаў, Сяргей Каралёў не чыталі нам натацый, а проста жылі службай, і гэта было заразліва. Гледзячы на іх, я цвёрда вырашыў: хачу быць такім жа, – кажа Арцём.
А яшчэ ён лічыць, што менавіта вучылішча дало базу, загартоўку і ўпэўненасць у сабе. І калі ў 2024 годзе прыйшлося выбіраць далейшы шлях, ён дакладна ведаў, што ёсць толькі адзін і вядзе ў Інстытут пагранічнай службы. Іншых думак проста не было.
Цяпер Арцём Камароўскі на другім курсе, сярэдні бал – 8,6. І гэта для яго не проста лічба ў заліковай кніжцы – гэта вынік начэй над канспектамі і ўсведамлення таго, што хутка ён будзе не проста афіцэрам, а ідэолагам, чалавекам, які дапамагае байцам захоўваць дух і веру ў тое, што яны робяць, што прафесія гэтая ў пагранічнай службе патрабуе ўмення гаварыць з людзьмі, натхняць іх, быць прыкладам.
– Наперадзе яшчэ два гады вучобы, затым афіцэрскія пагоны, служба. І я ўдзячны кожнаму этапу: двароваму хакею ў Дзятлаве, кадэцкім пад’ёмам а 6-й гадзіне раніцы і пунсовым пагонам, якія сталі маім лёсам. Напэўна, гэта і ёсць шчасце – ведаць, куды ты ідзеш, і адчуваць, што ты на сваім месцы, – зазначае Арцём Камароўскі.
Ульяна БЯЛЕЦКАЯ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…
Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…
Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…