Дзятлаўшчына гасцінная. Стаўка – на якасць паслугаў

Пад кіраўніцтвам загадчыка сектара спорту і турызму райвыканкама Дзмітрыя Ёды прайшло пасяджэнне раённай камісіі для ажыццяўлення комплекснай аб’ектыўнай ацэнкі аграсядзібаў.

Вынікі чарговага маніторынгу падвяла галоўны спецыяліст сектара спорту і турызму райвыканкама Наталля Калодка:

– Дзейнасць у гэтай сферы рэгулюецца Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 351 “Аб развіцці аграэкатурызму” ад 4 кастрычніка 2022 года, якім вызначаны канкрэтны пералік паслугаў для гасцей аграсядзібаў, абавязковае патрабаванне – прадастаўляць як мінімум дзве з іх. Маніторынгі ладзяцца штоквартальна, апошні прайшоў сёлета ў маі. Як ён паказаў, усе тры аграсядзібы, зарэгістраваныя на Дзятлаўшчыне (“Каля дуба”, “Родник”, “Накрышкі”), ажыццяўляюць сваю дзейнасць у рамках прававога поля на падставе рашэння райвыканкама, імі створаны камфортныя ўмовы для гасцей. Са станоўчага боку варта адзначыць узаемадзеянне гаспадара сядзібы “Каля дуба” Сяргея Калпінскага з Дварэцкім домам культуры па аказанні паслугаў сучаснай анімацыі, скіраванай на захаванне нацыянальнай культуры і гісторыі, што спрыяе ўкараненню новых прывабных для турыстаў паслуг.

У час маніторынгу не выяўлена парушэнняў грамадскага парадку, скаргаў ад насельніцтва за гэты перыяд таксама не паступіла. Для стварэння інфармацыйнай базы аб турыстычным патэнцыяле Дзятлаўшчыны на пастаяннай аснове ўсе сядзібы забяспечваюцца паліграфічнай прадукцыяй, вырабленай за кошт сродкаў Дзяржпраграмы “Беларусь гасцінная”, і яна павінна выкарыстоўвацца, бо гасцям цікава больш даведацца пра наш раён. Шырока сваю дзейнасць, у тым ліку ў інтэрнэт-прасторы, папулярызуе сядзіба “Каля дуба”. Як вынік – у яе багатая кліенцкая база. Астатнім гаспадарам таксама варта актывізаваць гэту работу. Па выніках маніторынгу распрацаваны рэкамендацыі, сярод якіх – аформіць інфармацыйныя куткі.    

Тэму прадоўжыў начальнік упраўлення па рабоце з плацельшчыкамі па Дзятлаўскім раёне інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Навагрудскім раёне Іван Гірык. Ён расказаў, што ўсе аграсядзібы своечасова ўплачваюць падаткі і прадастаўляюць справаздачы.

Вынікі сустрэчы падвёў Дзмітрый Ёда: акцэнтаваў увагу на тым, што ў прыярытэце не колькасць аб’ектаў турызму, а якасць іх паслуг і выкананне патрабаванняў заканадаўства. У Беларусі актыўна развіваецца турыстычная сфера, значыць, і надалей на гэтыя пытанні будзе звяртацца асноўная ўвага.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Дятловщина

administrator

Recent Posts

Внимание! Сильная жара

Внимание! В дневные часы 6 августа (четверг) во многих районах Гродненской области максимальная температура воздуха…

9 часов ago

Какие темы обсуждались на встрече Натальи Кочановой с председателями местных Советов депутатов

Свято-Успенский Жировичский митрополичий мужской монастырь стал местом встречи Председателя Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь…

9 часов ago

Вот и первые участники нашего конкурса “За гранью грядки”

«Перамога» напоминает про ФОТОКОНКУРС огородных и садоводческих достижений как для начинающих любителей, так и состоявшихся…

10 часов ago

Дзе на Дзятлаўшчыне з’явіліся школьныя паліцы?

На календары жнівень, і бацькі школьнікаў усё часцей звяртаюць увагу на цэны і асартымент, плануюць…

10 часов ago

Приглашаем на праздник поселка

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

11 часов ago

Безопасное лето c «Экотуристом»

Чтобы летние каникулы оставили только приятные воспоминания, воспитанников палаточного лагеря «Экотурист» Крутиловичской базовой школы посетили…

12 часов ago