Дзятлаўшчына гасцінная. Дранікі з прыпёкам – частуйцеся

Снежань у нашай краіне аб’яўлены месяцам гастранамічнага турызму.

Прыемна, што ў розных куточках зямлі беларускай ёсць свае адметныя стравы, рэцэпты якіх перадаюцца гаспадынямі з пакалення ў пакаленне. Безумоўна, брэндам Беларусі з’яўляюцца дранікі, якія не баяцца прапаноўваць турыстам самыя лепшыя айчынныя рэстараны.

Для нашага раёна гэта страва таксама знакавая, бо менавіта дранікі – нематэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць Дзятлаўшчыны, і, анансуючы месяц гастратурызму, спецыялісты турыстычнага інфармацыйнага цэнтра паабяцалі, што з імі будзе звязана шмат мерапрыемстваў. Цёплая, смачная гастранамічная сустрэча з бульбянымі блінамі, прыгатаванымі па самых розных рэцэптах і на любы густ, адбылася з гаспадынямі-наведвальніцамі аддзялення дзённага знаходжання для людзей залатога ўзросту Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна.

У госці да іх наведалася спецыяліст па турызме Дзятлаўскага турыстычнага інфармацыйнага цэнтра Алена Абрамчык.

– У месяц гастратурызму мы стараемся прапагандаваць нацыянальныя беларускія стравы, – расказала ўдзельніцам сустрэчы Алена Рыгораўна. – Пабывалі ў рэстаране “Ліпічанка”, кафэ Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства “Лепім самі”, кафэ “Піца”. Пацікавіліся, які беларускі нацыянальны стол прапаноўваюць установы грамадскага харчавання райцэнтра сваім наведвальнікам, каб, калі прыедуць турыстычныя групы, мы ведалі, дзе іх смачна і арыгінальна пачаставаць, чым здзівіць, каб госці да нас ехалі з задавальненнем. Наша задача – паказаць усім, якое гасціннае Дзятлава і як прыемна тут адпачываць.

Магчыма, не ўсе вы ведаеце, што дзятлаўскія дранікі – гэта гісторыка-культурная нематэрыяльная каштоўнасць, якая занесена ў спецыяльны спіс і ахоўваецца дзяржавай. Для вас я прынесла розныя рэцэпты, як на Дзятлаўшчыне здаўна гатуюць такія бліны. Пакаштуем мы і дранікі вашага прыгатавання, бо ў кожнай гаспадыні свой рэцэпт і сакрэт, да якога прывыкае ўся сям’я. Пякуць іх па-рознаму, тым не менш гэта традыцыйная сытная старадаўняя беларуская страва.

Каб падбадзёрыць гаспадынь-удзельніц, Алена Абрамчык прачытала ім верш пра дранікі ўласнага сачынення і заклікала паглядзець відэарэцэпт такіх бліноў ад нашай зямлячкі Зоі Калодзіч.

Загадчыца аддзялення Галіна Касцюк аб’явіла аб пачатку пераднавагодняга дэфіле, з чым бы вы думалі? З блінамі. Жанчыны выходзілі з талеркамі, на якіх дыміліся пахучыя дранікі з прыпёкам, у каго – з цыбуляй, скваркамі, у каго – з заморскай куркумай, а Ядзвіга Гушча напякла да багатага стала дранікаў-ёлачак з упрыгажэннем.

Калі ўсе талеркі з пачастункамі занялі сваё пачэснае месца на стале, дзятлаўская гаспадыня Ірына Варабей расказала сяброўкам, па якім рэцэпце гатуюцца “правільныя” дранікі, і прачытала адзін са сваіх гумарыстычных вершаў пра гэтыя бліны.

Самай прыемнай часткай гастранамічнай сустрэчы выдалася частаванне, у час якога гаспадыні дзяліліся рэцэптамі і душэўнымі ўспамінамі, прычым цёплымі былі не толькі бліны, але і атмасфера за сталом.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее
#нашалепшае

administrator

Recent Posts

Вячэрняя забаўляльная праграма: песні, рыцарскія баі, палёт на паветраным шары

https://www.youtube.com/embed/4Ds1gSdnCEk https://www.youtube.com/embed/XXmlL041qq0 Наталля АВЯРЧУК Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае

2 часа ago

“Зецельскі фэст”. Узнагароджанне сем’яў-пераможцаў

Работа інтэрактыўных пляцовак дзясятага фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” завяршылася цырымоніяй узнагароджання. Па рашэнні кіраўніцтва…

3 часа ago

Госці фэсту пабылі на пешай аглядавай экскурсіі па Дзятлаве

Пасля ўрачыстага адкрыцця фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі запрасіў гасцей раёна…

4 часа ago

Аматары паходаў і кулінарныя майстры запрашаюць!

Шматлюдна, весела, актыўна на пляцоўцы “Турыстычная”. Як заўсёды, там сабраліся любіцелі паходаў, начовак у палатцы,…

4 часа ago

На старт! Увага! Марш!

Дзясяты адкрыты фестываль сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” запрасіў сёння на спартыўную пляцоўку тых, хто сябруе…

6 часов ago

Пошукі скарбаў, бітва талентаў і тэрапія весялосцю

На “Зецельскім фэсце” працавалі адразу некалькі інтэрактыўных пляцовак на любы густ. Сапраўднай сенсацыяй фестывалю стаў…

6 часов ago