У горадзе Лідзе завяршыўся фінальны этап абласных спаборніцтваў па хакеі “Залатая шайба” ў дывізіёне “Б” на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, у якіх прынялі ўдзел два саставы каманды “Алмаз” Дзятлаўскага раёна.
Хакеісты малодшай узроставай групы (2010-2012 г. н.) правялі тры гульні ў барацьбе за хакейны кубак: перамаглі каманду Навагрудскага раёна з лікам 17 : 0 і саступілі зборнай Шчучыншчыны – 5 : 6. У барацьбе за трэцяе месца дзятлаўчане атрымалі ўпэўненую перамогу над хакеістамі Карэліцкага раёна – 3 : 0 і сталі бронзавымі прызёрамі абласных спаборніцтваў.
Хакеісты старэйшай узроставай групы (2008-2009 г. н.) правялі чатыры гульні, у трох з якіх абыгралі сапернікаў з Ваўкавыска (8 : 1), Карэліцкага (7 : 3), Навагрудскага (9 : 2) раёнаў, саступілі камандзе Смаргонскага раёна (2 : 3) і ў выніку спыніліся за крок ад п’едэстала.
Лепшымі бамбардзірамі спаборніцтваў сталі: Мікіта Санюк (10 шайбаў), Вадзім Глубокі (9), Расціслаў Гародка і Мацвей Іванчык (па 5).
Некаторыя юныя хакеісты Дзятлаўшчыны прымуць удзел у саставе камандаў-пераможцаў Шчучынскага і Смаргонскага раёнаў на рэспубліканскіх спаборніцтвах “Залатая шайба” ў сакавіку.
– Дзякуем усім балельшчыкам, бацькам хакеістаў, кіраўніцтву раёна за вялізную падтрымку і веру ў нашы каманды, – адзначыў трэнер “Алмаза” Дзмітрый Ёда. – Прадаўжаем работу над тэхнікай і зладжанасцю, праз год зноў пазмагаемся за хакейнае першынство.
Наталля АВЯРЧУК
Фота ўдзельнікаў гульні і LidaNews.by
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…